Здоровье
КАБ ГРЫБЫ ПРЫНОСІЛІ ТОЛЬКІ ЗАДАВАЛЬНЕННЕ
Дрэннае веданне відаў грыбоў, даверлівыя адносіны да іх цягнуць часам да непрадказальных наступстваў: атручванняў рознай ступені цяжкасці.
Нягледзячы на тое, што грыбны сезон яшчэ наперадзе, у рэспубліцы зарэгістравана 65 выпадкаў атручвання. На шчасце, у нас усё абышлося.
Ідучы ў лес, збірайце толькі ядомыя грыбы, адразу ж іх перабірайце. Не набывайце дары лесу па-за рынкамі, у месцах несанкцыянаванага гандлю. Перабіраючы грыбы, выкідайце старыя, паколькі ў іх збіраюцца ядавітыя рэчывы. Гатуючы ўмоўна-ядомыя віды не грэбуйце правіламі: мінімум двойчы адварвайце кожны раз не менш як 50 хвілін, прамывайце кожны раз праточнай вадой. Пры паяўленні першых сімптомаў атручвання неадкладна звяртайцеся за медыцынскай дапамогай.
Людміла МАРОЗ, загадчык аддзела гігіены РЦГіЭ.