Здоровье

«КІНЬ КУРЫЦЬ УЖО СЁННЯ!»

У актавай зале сельскагаспадарчага каледжа сабраліся навучэнцы, каб прыняць удзел у акцыі, прысвечанай барацьбе са шкоднай звычкай.
Аб ёй гаворыцца шмат, аднак занепакоенасць выкладчыкаў навучальнай установы ўзрастае. Звязана гэта з тым, што не ўсе пакуль усведамляюць, наколькі негатыўна ўплывае курэнне на малады арганізм. У курыльшчыкаў замаруджваецца фізічнае і псіхалагічнае развіццё, а слабое здароўе не дазваляе абраць занятак па душы. Юнацкаму арганізму трэба шмат сіл, каб справіцца з нагрузкамі, перш-наперш, з тымі, што звязаны з засваеннем вучэбнай праграмы. Вядома, што навыкі, звычкі, набытыя ў падлеткавым узросце, самыя трывалыя. Гэта значыць, чым раней юнакі і дзяўчаты пачынаюць курыць, тым цяжэй ім будзе ў далейшым адмовіцца ад гэтага.
Негатыўныя бакі курэння навучэнцы каледжа адлюстравалі ў літаратурна-музычнай кампазіцыі. Уважліва і ўдумліва пра-гледзелі відэафільм “Праўда аб тытуню”, абмеркавалі слайды.
Паглыбіцца ў праблему і высветліць адмоўныя бакі шкоднай звычкі дапамаглі юнакам і дзяўчатам бібліятэкар Ніна Дамашэвіч і выкладчык Алена Нікалайчук.
Алена ДАНІЛОВІЧ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть