Здоровье

МЕНІНГІТ летась адзначаны і ў нас

На Брэстчыне сёлета зарэгістравана 10 выпадкаў менінгакокавай інфекцыі, з іх 2 – са смяротным зыходам. Сярод хворых 8 – дзеці да 15-ці год, большасць – малышы 1-3 год.
Захворваемасць павялічваецца з наступленнем халадоў, разам з грыпам, вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі. Распаўсюджанне ўзбуджальніка адбываецца пры кашлі, чыханні, нават пры размове.
Бацькі павінны ведаць асноўныя меры прафілактыкі менінгакокавай інфекцыі. Маленькіх дзяцей трэба максімальна засцерагчы ад зносін з вялікай колькасцю людзей. Пазбягайце паездак у грамадскім транспарце. Гуляйце толькі на адкрытым паветры. Не хадзіце з малышамі ў магазіны, госці, мнагалюдныя месцы, пазбягайце запрашэння на сямейныя святы знаёмых, якія здаюцца нездаровымі, з прыкметамі прастуды. Пагаршэнне самаадчування, насмарк, кашаль у дарослых – гэта сігнал для апранання масак у памяшканнях, дзе знахо-дзяцца маленькія дзеці, і пільнага мыцця рук вадой з мылам пасля кашлю і чыхання. Захоўвайце прасцейшыя меры гігіены – часта праветрывайце памяшканне, праводзьце вільготную ўборку не радзей, чым 2 разы ў дзень. Прымяняйце аднаразовыя насоўкі і ўтылізуйце выкарыстаныя.
Для менінгакокавай інфекцыі характэрны: востры пачатак захворвання, рэзкае пагаршэнне самаадчування; з’яўленне моцнага, часам нясцерпнага, болю, асабліва ў мышцах і суставах; шматразовае ванітаванне (без млоснасці), не звязанае з прыёмам ежы ці лекаў; узнікненне на целе высыпкі ў выглядзе зорачак; інтаксікацыя арганізма, якая праяўляецца павышанай смагай, бледнасцю і сухасцю скурных покрываў, адсутнасцю апетыту; дрыжанне канечнасцей, асабліва рук, сутаргі; напружанае ці пачынаючае набухаць вялікае цемечка ў немаўляці. 
У такіх выпадках выклікайце ўрача на дом ці звяртайцеся ў паліклініку. Калі сімптомы хваробы развіваюцца вельмі хутка, тэлефануйце на «хуткую дапамогу”. Пры своечасовых дыягностыцы і метадах лячэння менінгакокавая інфекцыя працякае спрыяльна, заканчваецца выздараўленнем без усялякіх наступстваў.
Ірына СОЦ, загадчыца педыятрычнага аддзялення ЦРБ, 
Галіна КАНАПАЦКАЯ, загадчыца аддзела эпідэміялогіі РЦГіЭ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть