Здоровье
НАВОШТА НАМ ПРЫШЧЭПКІ?
Часта лічаць, што грып дастаткова бяскрыўдны. Аднак, гэта інфекцыя паражае ўнутраныя органы, нервовую і сасудзістую сістэмы.
У дзяцей і пажылых людзей ён можа стаць прычынай развіцця сур’ёзных ускладненняў, выклікаць абвастрэнне хранічных захворванняў. Жанчынам, якія плануюць цяжарнасць, лепш зрабіць прышчэпкі загадзя ці ў перыяд другога-трэцяга трыместра. Не трэба адкладваць гэту працэдуру і тым, хто ў сілу прафесіі найбольш схільны да рызыцы.
Прышчэпкі дапамагаюць пазбегнуць грыпу. Дзякуючы ім наша імунная сістэма набывае дадатковую абарону і супраць іншых вострых рэспіраторных інфекцый. Таму, клапоцячыся пра сябе і блізкіх, зрабіце “ўкол здароўя”.
Галіна КІНДРУК, урач-тэрапеўт Лунінецкай паліклінікі.