Здоровье
ПАДАРОЖЖА СПАРТСМЕНАЎ, ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ, ТВОРЦАЎ…
На базе сярэдняй школы №4 г. Лунінца прайшоў фестываль здароўя, арганізатарамі якога выступілі раённыя аддзел адукацыі і па справах моладзі, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, УАЗ “Лунінецкая ЦРБ”.
Вучні школ і ліцэя райцэнтра накіраваліся ў імправізаванае падарожжа, дзе “спыняліся” на станцыях “Спартыўная”, “Інтэлектуальная” і “Творчая”. Перад юнакамі і дзяўчатамі выступілі начальнік аддзела па справах моладзі Сяргей Молчан, педагог-арганізатар СШ №4 Юлія Богуш і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гэтай жа школы Людміла Курчэня, псіхолаг РЦГіЭ Святлана Дзмітрыева, валеолаг Жанна Кулеш, нарколаг Алена Качановіч, педыятр Таццяна Данько, дэрматавенеролаг Святлана Праскаловіч, псіхолаг Надзея Скіба і стаматолаг Валянціна Крылова.
Па-майстэрску правялі праграму вядучыя Аліна Гарунова і Ганна Гурбановіч. Музычна аздобілі мерапрыемства сама-дзейныя артысты Анжаліка Пахолак і ансамбль “Абісаль” (мастацкі кіраўнік Валянціна Бадак). За стараннасць і плённы вынік удзельнікі атрымалі граматы і прызы. Завяршылася мерапрыемства прэзентацыяй і дэгустацыяй прадуктаў харчавання, карысных для здароўя. Пра іх паклапаціліся калектывы ААТ “Лунінецкі малочны завод” і філіяла “Лунінецкі хлебазавод”.