Здоровье

ПРАФІЛАКТЫКА – НАША ЗАЎЧАСНАЯ ПЕРАМОГА

Грып працягвае заставацца самай масавай інфекцыяй. У Брэсцкай вобласці ад яе штогод пакутуе амаль кожны чацвёрты жыхар. У асаблівай небяспецы знаходзяцца малышы, пажылыя людзі і тыя, у каго ёсць хранічныя хваробы.

Найбольш эфектыўным метадам прафілактыкі з’яўляецца выкарыстанне вакцыны. Так, у мінулым годзе ў раёне прышчэплена 19160 чалавек, што дазволіла знізіць колькасць захворванняў у 2,5 раза. Сёлета плануецца правесці такую “працэдуру” больш як 21 тысячы жыхароў Лунінеччыны.

Многія часта хвалююцца за рэакцыі ад прышчэпак: звычайна павышаецца тэмпература, чырванее і баліць месца ўвядзення прэпарату. Супакойцеся: сімптомы сведчаць аб перастройцы арганізма. Сучасныя супрацьгрыпозныя вакцыны абсалютна бяспечныя, бо не ўтрымліваюць жывых вірусаў і не выклікаюць ускладненняў.

Аптымальны перыяд вакцынацыі – да другой паловы лістапада.

Прышчэпкі можна зрабіць у паліклініцы і ўсіх установах аховы здароўя па месцы жыхарства.

Іна ЯРМАЦ, урач-інтэрн РЦГіЭ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть