Здоровье
“ПРАВІЛЬНЫ” КЛОПАТ
Усе дзеці маюць права не толькі на ўтульны дом, добрае харчаванне і пяшчоту бацькоў, але і на абарону здароўя. Так, з дапамогай вакцынацыі ўтвараецца высокі спецыфічны імунітэт супраць многіх, раней невылечных, часам калечачых дзяцей інфекцый. Адна з іх – грып. Паражаючы ўнутраныя органы, нервовую і сасудзістую сістэмы, ён можа стаць прычынай развіцця сур’ёзных ускладненняў, выклікаць абвастрэнне хранічных захворванняў.
Прышчэпкі ж пачынаюць дзейнічаць праз 15-30 дзён і захоўваюць свае абарончыя якасці да 12 месяцаў. А простыя правілы дапамогуць лягчэй перанесці перыяд выпрацоўкі антыцел. У першыя 2-3 тыдні не рэкамендуецца пераахалоджваць або пераграваць дзіця. Неабходна захоўваць рэжым харчавання: ежа павінна быць высокакаларыйнай, з дастатковым утрыманнем вітамінаў. Пазбягайце кантактаў з хворымі.
Бацькі часта хвалююцца з-за рэакцый на вакцынацыю: звычайна павышаецца тэмпература, чырванее і баліць месца ўвядзення прэпарату, – але яны нязначныя ў параўнанні з ускладненнямі грыпу. Таму, праяўляючы штодзённы клопат, беражыце здароўе.
Ала ДАБРАДЗЕЙ, урач-педыятр Мікашэвіцкай паліклінікі.