Здоровье

ПРЫШЧЭПКА АД ХВАРОБЫ

Апошнім часам зноў стала павялічвацца колькасць такіх захворванняў, як адзёр (корь па-рускі), поліяміэліт, грып. Наяўнасць сур’ёзных ускладненняў прымушае больш сур’ёзна адносіцца да пытанняў вакцынацыі.

Прышчэпка – самы просты і зручны спосаб барацьбы з інфекцыяй, найбольш эфектыўны і бяспечны сродак прафілактыкі, акрамя вышэйназваных, шэрагу такіх захворванняў, як вірусны гепатыт, туберкулёз, дыфтэрыя, слупняк, каклюш, краснуха, эпідэмічны параліч. Калі прывітыя дзеці і хварэюць, то ў лёгкай форме. Дарэмна бацькі баяцца ўскладненняў пасля прышчэпкі. Цяпер навучыліся вырабляць добрыя, якасныя вакцыны. Мясцовая рэакцыя таксама не павінна хваляваць. Пачырваненне ці прыпухласць у месцы ін’екцыі, невялікае павышэнне тэмпературы праходзяць праз 1-2 дні і не патрабуюць лячэння. Гэта – адказ на ўвядзенне вакцыны і сведчанне таго, што арганізм выпрацоўвае імунітэт.

Урачы звычайна рэкамендуюць адкласці планавую вакцынацыю пры ўзнікненні вострага ці абвастрэння хранічнага захворвання да знікнення сімптомаў. Памятайце, што дзеці з хранічнай паталогіяй адносяцца да групы рызыкі (найбольш падвержаны інфекцыям, захворванні ў іх працякаюць у больш цяжкай форме), таму прышчэпка для іх абавязковая.

Ала ДАБРАДЗЕЙ, загадчыца дзіцячай канстультацыі Мікашэвіцкай паліклінікі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть