Здоровье

СВЕТ СУПРАЦЬ ДЫЯБЕТУ

14 лістапада – дзень барацьбы з захворваннем, ад якога на Лунінеччыне пакутуюць 1573 чалавекі, з іх – 13 дзяцей. Яно можа напаткаць у любым узросце.

Цукровы дыябет мае спадчынную схільнасць, але яго развіццё залежыць і ад многіх іншых фактараў, сярод якіх вядучыя – атлусценне і гіпадынамія. Юных грамадзян па-вінны насцярожыць смага, сухасць у роце, павялічанае мочаспусканне, страта вагі. Людзям старэйшага ўзросту рэкамендуецца перагледзець няправільнае харчаванне і маларухомы лад жыцця, пазбавіцца ад шкодных звычак.

Сёння ёсць магчымасць самастойна кантраляваць узровень цукру ў крыві з дапамогай глюкометраў. Для лячэння дзяцей выкарыстоўваюцца спецыяльныя шпрыцы-ручкі, дзякуючы якім працэс правядзення інсулінатэрапіі стаў менш балючым. Акрамя таго, сучасная навука прапаноўвае ўсё больш новыя распрацоўкі ў дыябеталогіі, дазваляючы не толькі палепшыць якасць жыцця, але і павялічыць яе працягласць. Аднак, перш за ўсё, важна асабістая адказнасць пацыентаў за сваё здароўе.

Наталля КАШКЕВІЧ, урач-эндакрынолаг Лунінецкай ЦРБ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть