Здоровье
СЫХОДЗІЦЬ НЕБЯСПЕКА АД “СЯБРОЎ ЧАЛАВЕКА”
Маем на ўвазе мікраспарыю, асноўнымі крыніцамі заражэння якой з’яўляюцца кошкі і сабакі.
З пачатку года ў нашым раёне зарэгістраваны рост у 2 разы гэтага грыбковага захворвання. Заражэнне адбываецца ў асноўным бытавым шляхам – пры непасрэдным кантакце з хворымі жывёламі, падсцілкамі для іх ці прадметамі догляду. Нярэдка пачатак захворвання не заўважаем, таму што першыя клінічныя прыкметы могуць паявіцца ад 5 дзён да 6 тыдняў з моманту заражэння. Паражаюцца гладкая скура (твар, шыя, рукі), пазногці і валасістая частка галавы. Ляэчнне мікраспарыі доўгае, прызначаецца толькі ўрачом.
Паважаныя бацькі! Пры паяўленні ў вашага дзіцяці прыкмет захворвання скуры тэрмінова звяртайцеся да дэрматолага і не займайцеся самалячэнне. Не дазваляйце сынам і дочкам гуляць з безнагляднымі жывёламі, наведваць месцы іх знаходжання (гарышчы, падвалы). Калі выяўляеце бадзячых сабак ці кошак, паведамляйце ў жыллёва-камунальную службу. Пасля прагулкі нагадайце дзецям вымыць рукі. Чацвераногіх хатніх сяброў дома ўтрымлівайце ў чысціні. У жывёлы ў пакоі павінна быць пастаяннае месца. Не дазваляйце дзецям браць у ложак кошак і сабак. Захварэўшую хатнюю жывёлу неабходна даставіць у ветэрынарную службу.
Аляксандр ДУБІНІЧ, галоўны санітарны ўрач раёна.