Здоровье

Санітарная служба КАНТРАЛЮЕ ЯКАСЦЬ

Праведзены дзяржаўны санітарны нагляд за якасцю навагодніх падарункаў для дзяцей, у ходзе якога не выяўлена фактаў рэалізацыі прадуктаў з закончанымі тэрмінамі годнасці. 
А вось у час праверак на 32 аб’ектах адзначаны санітарна-гігіенічныя парушэнні. На адным з іх адсутнічалі дакументы, што пацвярджалі якасць і бяспеку тавараў, у сямі магазінах і на адным аб’екце грамадскага харчавання парушаны тэмпературны рэжым і ўмовы захоўвання сыравіны і прадуктаў, на чатырох – не выклікаў задавальнення санітарны стан памяшканняў, гандлёвага і тэхналагічнага абсталявання.
Складзены пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях: на 2 юрыдычныя асобы і 19 – службовых (10 – у гандлі, 9 – у грамадскім харчаванні). Вынесены пастановы аб утрыманнях штрафаў на агульную суму амаль 15 мільёнаў рублёў.
Прыпынялася эксплуатацыя аднаго аб’екта гандлю і трох – грамадскага харчавання. Цяпер яны маюць дазволы на аднаўленне дзейнасці.
Аляксандр БАЙДУК, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.
Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. И КОГДА вы были в последний раз с проверкой на МЗКТ.ВЫ ПРОЕРТЕ ЭКП. ЦЕХ ЗА ЧТО МЫ ПЛАТИМ НАЛОГИ7

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть