Здоровье

У БАРАЦЬБЕ ЗА БУДУЧАЕ

Адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных захворванняў.

Загадчык аддзела прафі-лактычнай дэзінфекцыі РЦГіЭ Людміла Кляўцэвіч расказала, што ВІЧ – захворванне не хранічнае, таму фразы “СНІД – чума ХХ стагоддзя” і падобныя – грубыя і неапраўданыя. Асабліва гэта датычыць удзельнікаў будучага конкурсу плакатаў. Тым не менш, захворванне невылечнае, хаця з дапамогай антырэтравірусных прэпаратаў можна падоўжыць жыццё. Сёлета эпідэмічная сітуацыя застаецца напружанай: за 8 месяцаў зарэгістравана 5 новых выпадкаў. Па стану на 1 верасня колькасць ВІЧ-інфіцыраваных у раёне склала 52 чалавекі. У эпідэмічны працэс уцягнуты 9 населеных пунктаў на 6 адміністрацыйных тэрыторыях. Адна вёска зафіксавана ў бягучым годзе. Па-ранейшаму асноўным шляхам заражэння з’яўляецца ін’екцыйнае ўвядзенне наркатычных рэчываў – 71,1 працэнта (37 грамадзян). Астатнія 28,9 працэнта (15) заразіліся пры палавых кантактах. Прыкра, што большасць (39 чалавек) – маладыя людзі ва ўзросце да 35 год.

В.а. першага сакратара райкама БРСМ Сяргей Молчан паведаміў аб праведзенай рабоце па інфарміраванню моладзі. Аргані-зацыя актыўна супрацоўнічае са школамі, Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа, РАУС і іншымі зацікаўленымі структурамі. Праводзяцца сумесныя акцыі і мерапрыемствы, сярод якіх “Жыццёвыя навыкі”, “Пакаленне NEXT за здаровы лад жыцця”, распаўсюджваюць лістоўкі, плакаты, праводзяць конкурсы на лепшы малюнак, верш, відэаролік на злабадзённую тэму.

 У арганізацыях аховы здароўя раёна ажыццяўляецца кантроль за правядзеннем мерапрыемстваў па прафілактыцы распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі. Прайшлі канферэнцыі, семінарскія заняткі, вучоба з куратарамі.

Актыўна працуюць у Мікашэвіцкай ЖКГ, аб чым паведаміла спецыяліст Наталля Ярошчанка. Набыты і ўстаноўлены інфармацыйныя стэнды, абнаўляюцца матэрыялы ў гарадской і вясковых лазнях. Вядзецца актыўная работа па праграме “Зачынены пад’езд”.

З выступлення оперупаўнаважанага групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Паўла Паўловіча ўдзельнікі каардынацыйнага савета даведаліся, што сёлета ўчынена 18 злачынстваў па лініі наркакантролю, знішчана 454 м2 пасеваў каноплі, 28 чалавек дастаўлены ў бальніцу для правядзення медыцынскага агляду, аб правядзенні спецыяльнай праграмы “Мак”. Ад сельвыканкамаў, (акрамя Дзятлавіцкага, Багданаўскага), Лунінецкай ЖКГ і лясгаса, інфармацыя аб выяўленні фактараў вырошчвання наркатычных культур не паступала. Пастаянна праводзіцца адпрацоўка месцаў канцэнтрацыі непаўналетніх: дыскатэкі, камп’ютарныя клубы.

Жанна МЕЛЯШКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть