Здоровье
ВАЛАНЦЁРЫ – СУПРАЦЬ ІНФЕКЦЫІ
Актыўную тлумачальную работу правялі прыхільнікі валанцёрскага руху раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Вучні сярэдняй школы №2 г. Лунінца выступілі ініцыятарамі анкетавання сярод сваіх равеснікаў, арганізавалі акцыю супраць курэння, разыгралі імгненную латарэю, раздалі тэматычныя брашуры і сабралі добраахвотныя сродкі для лячэння хворых дзетак.
Актывісты валанцёрскага клуба «Маладыя – маладым” прафесійнага ліцэя прыборабудавання звярталіся да наведвальнікаў раённай паліклінікі. Дарослыя атрымлівалі яркія буклеты, а малышы – яшчэ і цукеркі. З аналагічнымі «падарункамі” юнакі і дзяўчаты прайшліся па гандлёвых радах рынка ў райцэнтры і магазіна «Дары Палесся”.
Адбылася і сумесная акцыя з супрацоўнікамі УАЗ «Лунінецкая ЦРБ”. На Прывакзальнай плошчы жыхары і госці горада мелі магчымасць прайсці флюараграфічнае абследаванне на перасоўнай машыне.
Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.