Здоровье

Важнейшая МІСІЯ ЖАНЧЫНЫ –

працяг роду чалавечага. Жаданне зведаць шчасце мацярынства і высокая ступень адказнасці за нараджэнне новага жыцця павінны фарміраваць свядомасць і паводзіны будучай мамы. Да іх звяртаецца псіхолаг РЦГіЭ Святлана ДЗМІТРЫЕВА:
– Рэпрадуктыўнае здароўе жанчын – гэта здольнасць да працягу роду, значыць, да зачацця, выношвання і нараджэння здаровага дзіцяці. Негатыўнае ўздзеянне шкодных звычак прыводзіць да розных парушэнняў, часта – непапраўных.
Курэнне. У маладых жанчын яго можна параўнаць з выдаленнем аднаго яечніка. У тых, хто курыць, шанц зацяжарыць ніжэй на 10-40 працэнтаў, верагоднасць бясплоддзя – вышэй у 2 разы. 
Празмерныя фізічныя нагрузкі. Нашэнне цесных штаноў, сутрасенні цела, рэзкія рухі, наяўнасць бегавых практыкаванняў і скачкоў пры слабым тонусе звязачна-мышачнага апарата, прыводзіць да няправільнага развіцця тазу, парушэння яго формы і суадносін асобных памераў.  
Нерацыянальнае харчаванне. Нізкае ўтрыманне тлушчаў у ежы (менш за 0,7 грама на 1 кілаграм нармальнай масы цела) на працягу 2-3 месяцаў зніжае ўзровень палавых гармонаў і рэпрадуктыўную здольнасць арганізма ў цэлым. Рацыён харчавання з каларыйнасцю ніжэй за 1000 кілакалорый прыводзіць да незваротных наступстваў. 
Алкаголь наносіць шкоду ДНК і павялічвае частату мутацый у палавых клетках. 
Аборты. Праз год пасля штучнага спынення цяжарнасці парушэнні ў рэпрадуктыўнай сістэме выяўляюцца ў 15 працэнтаў жанчын, праз 3-5 год – у кожнай другой.
Інфекцыі, перадаваемыя палавым шляхам, прыво-дзяць да хранічных захворванняў жаночых палавых органаў, што ўскладняе ўзнікненне і развіццё цяжарнасці, працяканне родаў. 
Дарагія дзяўчыны! Улічыце папярэджанні спецыялістаў, выконвайце іх. І тады можаце ў будучым чакаць мацярынства – самай вялікай радасці жанчыны.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть