Здоровье

ХВАРОБЫ ПАЯЎЛЯЮЦЦА З ЛІШНІМІ “КІЛО”

Дрэннае харчаванне, недастатковая фізічная актыўнасць і выкліканая імі лішняя вага з’яўляюцца крыніцай немачы і нават заўчаснай смяротнасці. Атлусценне павышае рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых і некаторых злаякасных хвароб, а таксама цукровага дыябету 2 тыпу.

Галоўныя прынцыпы правільнага харчавання, сфармуляваныя экспертамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя:

– выкарыстоўваць ежу, аснову якой складаюць прадукты, галоўным чынам, расліннага паходжання;

– уводзіць у свой рацыён садавіну і агародніну, лепш мясцовага паходжання;

– замяняць тлустае мяса фасоляй, бабамі, рыбай;

– ужываць малако і малочныя прадукты з нізкім працэнтам тлустасці;

– старацца гатаваць на пары;

– падтрымліваць масу цела ў рэкамендуемай мяжы пры дапамозе фізічных нагрузак.

Людміла МАРОЗ, загадчыца аддзела гігіены РЦГіЭ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть