Здоровье

З ВЕРАЙ І НАДЗЕЯЙ

Здаецца не так і даўно адбылося ўрачыстае адкрыццё першага корпуса новай раённай бальніцы, у якім браў удзел старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, а прайшло ўжо больш як два месяцы. 
З ардынатарскай рэанімацыі ў сонечнае надвор’е добра відаць, як зіхацяць пазалотай купалы храма, які будуецца ў гонар іконы Божай Маці «Взыскание погибших”. Гэта надае зарад бадзёрасці – значыць, трэба жыць з верай і надзеяй у лепшае. 
На рабочым стале загадчыка аддзялення Юрыя НОВАКАГанаровая грамата Міністэрства аховы здароў’я, якой удастоены за добрасумленныя адносіны да работы і прафесіяналізм.
Ва ўзначальваемым калектыве – 6 урачоў, 15 медыцынскіх сясцёр, малодшы медперсанал. Прасторныя памяшканні, рэанімацыйная зала, шматлікае сучаснае абсталяванне, у тым ліку кансолі, апараты наркозны і для штучнай вентыляцыі лёгкіх, іншае начынне… 
Сапраўднымі прафесіяналамі тут лічацца ўрач Ігар Туркоўскі, малодшая медсястра Людміла Скіба, медсестра-анестэзіст Ірына Согава. Добрыя надзеі ўскладаюць на маладых ўрачоў Дзмітрыя Прытуленка і Аляксандра Жука.
Другі паверх бальніцы адведзены пад радзільнае аддзяленне, у сценах якога паявілася ўжо з дзесятак хлопчыкаў і дзяўчынак. Адна са шчаслівых матуль Таццяна ПАШКЕВІЧ з Мікашэвіч не хавае задавальнення ад добрых умоў у бальніцы, пяшчоты і клапатлівасці медыкаў. Назваўшы першынца Андрушкам, днямі парадзіха выпісалася з медустановы. 
Загадчыца Наталля Шумская не нарадуецца створанымі ўмовамі, у якіх даводзіцца працаваць сёння. Утульна адчуваюць сябе матулі і нованароджаныя ў прасторных і светлых палатах для інтэнсіўнай тэрапіі. Для немаўлят ёсць інкубатары, апараты для кантролю за сэрцабіеннем.
Прасторней адчулі сябе і ўрачы хірургічнага аддзялення. У адным з аперацыйных залаў (на здымку) разам з калегамі аперыраваў хворага загадчык Іван Навасад. Тым часам медсёстры Марыя БІРЫЛА і Алена ЧАРНАВОКАЯ запрасілі паглядзець яшчэ адзін аперацыйны блок, прайсціся па іншых памяшканнях. Усе яны добра аснашчаны, усюды адчуваецца камфорт.
Выратоўваюць жыццё пацыентаў вопытныя хірургі Васіль Бойка, Генадзь Хлебус, Аляксандр Латышэвіч, Андрэй Трафімовіч, траўматолаг Міхаіл Раковіч, оталарынголаг Вікторыя Ількавец…
Рыгор ЖУК.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть