Здоровье

ЗАЛАТЫЯ ПРАВІЛЫ ДНЯ, ці З дзяцінства вучымся жыць…

Перш, чым стаць дарослым, кожны чалавек узнімаецца па ўзроставых прыступках: дзіця – падлетак – юнак (дзяўчына). З якім багажом ведаў, уменняў, навыкаў, звычак і, вядома ж, запасам здароўя ён прыйдзе ў дарослае жыццё? У немалой ступені гэта залежыць ад таго, як у перыяд гэтага ўзыходжання быў пабудаваны яго рэжым харчавання, працы і адпачынку, рухальнай актыўнасці. На шэрагу праблем засяроджвае ўвагу бацькоў псіхолаг РЦГіЭ Святлана ДЗМІТРЫЕВА:
– Сёння ў 40 працэнтаў школьнікаў дыягнастуюцца хранічныя захворванні, у 50-ці – вызначаюцца функцыянальныя адхіленні і толькі 10 працэнтаў дзяцей маюць нармальнае здароўе. Улічваючы гэта, можна сцвярджаць, што, стаўшы дарослымі, далёка не кожны з цяперашніх хлопчыкаў і дзяўчынак зможа пахваліцца добрым самаадчуваннем. Каб сфарміраваць у дзіцяці свядомыя адносіны да свайго здароўя, з ранніх год трэба прывіваць яму карысныя звычкі і навыкі.
Універсальнай схемы рэжыму дня не існуе. У кожным канкрэтным выпадку жыццё дзіцяці працякае індывідуальна і залежыць, перш за ўсё, ад ладу жыцця сям’і, ускладзеных на нашчадка абавязкаў, стану яго здароўя. Але існуюць агульныя правілы. Бацькі павінны ведаць іх і пастаянна сачыць, каб дзеці выконвалі.
Захаванне рэжыму працы і адпачынку. Прывучыце сыноў і дочак не толькі ўкладвацца, але і ўставаць заўсёды ў адзін і той жа час. Для вучняў першай змены звычайна – гэта 7 гадзін раніцы. Не трэба “залежвацца” і вучням другой змены. Пры познім пад’ёме дзіця перасыпае, губіць час найбольш высокай працаздольнасці, не паспявае падрыхтаваць хатняе заданне, пагуляць перад заняткамі ў школе, выканаць даручэнні па дому. Лепшы час адыходу да сну – з 21 да 22 гадзін. У гэты перыяд чалавек добра расслабляецца і лёгка засынае. Сон спакойны і паўнацэнны.
Выкананне гігіенічных працэдур. Гімнастыцы, водным працэдурам і ранішняму туалету адводзіцца 30 хвілін.
Падрыхтоўка хатняга задання. Бацькі памыляюцца, калі патрабуюць ад дзяцей садзіцца за выкананне ўрокаў адразу пасля сна ці вяртання са школы. Лепшы час для разумовай працы – з 8 да 12 гадзін (першы пік працаздольнасці) і з 16 да 18 гадзін (другі пік).
Самакантроль за вучэбнай “рабочай” позай. Каб захаваць прамы стан тулава, у час выканання хатніх заданняў крэсла павінна стаяць так, каб яго край заходзіў пад крышку стала на шырыню далоні вучня. Адлегласць ад вачэй  да прадмета, размешчанага на стале, складае 22-24 см для малодшых школьнікаў, 30-35 – для старэйшых. Каб дыханне было вольным, між пярэдняй паверхняй грудной клеткі і краем стала павінна быць адлегласць, роўная шырыні далоні. 
Рэгулярнае выкананне фізкультхвілінак. Для захавання высокай працаздольнасці праз кожныя 20-25 хвілін заняткаў неабходна перапыніцца на 10 хвілін, каб зрабіць некалькі фізічных практыкаванняў для мышцаў спіны і канечнасцей, зняцця зрокавага напружання.
Вольны час дзіцяці. У рэжыме дня неабходна прадугледзець для адпачынку 1,5-2 гадзіны для малодшага школьніка і 1,5-2,5 – для старэйшага. Гэты час можна выкарыстаць для чытання, музыкі, хобі, сустрэч з сябрамі, хатняй працы і г.д.
Камп’ютар не будзе пагаршаць здароўе, калі сядзіць перад ім ці глядзіць ТБ дзіця не часцей за 4-5 раз у тыдзень, пры чым – не больш як 30-60 хвілін бесперапынна знаходзіцца каля экрана. Адлегласць ад тэлевізара павінна быць не менш як 2,5-3 метры, верхняя кромка – на ўзроўні вачэй (для дадатковай падсветкі экрана пажадана паставіць ззаду настольную лямпу з магутнасцю лямпачкі 40-60 ват). Не глядзіце тэлевізар лежачы. Гучнасць яго павінна быць на ўзроўні звычайнай размовы. Пасля прагляду тэлеперадач ці працы на камп’ютары неабходна скразное праветрыванне памяшкання і прагулка на свежым паветры (для вучня старэйшых класаў – не менш як 2 гадзіны, малодшых – 3).
Падрыхтавала Таццяна ВАСІЛЬЕВА.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть