Забава становіцца ДАРОГАЙ ДА СМЕРЦІ
1 сакавіка –
Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі
У складанай жыццёвай сітуацыі, да чаго прыводзіць нарказалежнасць, важна быць
побач з чалавекам, які вырашыў пазбавіцца ад бяды. Неабходна падтрымаць яго,
разам супрацьстаяць болі, праблемам, нястачам…
Рост
наркатызацыі насельніцтва цягне за сабой распаўсюджанне злачыннасці, скарачэнне
працягласці жыцця, распад сем’яў. Чалавек становіцца інвалідам, часта – не
дажывае і да сарака год. Вірус імунадэфіцыту чалавека, трапіўшы ў асяроддзе
наркаманаў, атрымлівае самыя спрыяльныя ўмовы для распаўсюджання.
Па дадзеных
афіцыйнай статыстыкі, на ўліку на Брэстчыне састаіць 1415 хворых на наркаманію.
Сапраўдныя лічбы, на жаль, у шмат разоў вышэйшыя… З колькасці ўлічаных 55
працэнтаў – не працуюць, 6 – вучні школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых
навучальных устаноў. 40 працэнтаў хворых на наркаманію і таксікаманію маюць
судзімасць.
І эпідэмічная
сітуацыя па ВІЧ-інфекцыі на Брэстчыне застаецца неспрыяльнай. Найбольшая
колькасць выпадкаў зарэгістравана ў Пінску (439), Брэсце (158), Баранавічах
(75), нашым раёне (54). Назіраецца трывалая тэндэнцыя росту перадачы
ВІЧ-інфекцыі пры сэксуальных кантактах…
Летась у нас
зарэгістравана 7 выпадкаў, з іх 4 – у Мікашэвічах. У эпідэміялагічны працэс
уцягнуты 9 населеных пунктаў на 6-ці адміністрацыйных тэрыторыях, адна з якіх –
летась. За ўвесь час назірання ў Мікашэвічах зарэгістравана 40 выпадкаў
ВІЧ-інфекцыі, 36 чалавек заразіліся пры ін’екцыйным увядзенні наркатычных
рэчываў.
На ўліку ў ЦРБ
састаіць 51 наркаман, у тым ліку па Мікашэвічах – 39. У прыёмных аддзяленнях
бальніц Лунінца і Мікашэвіч, наркалагічных кабінетах абодвух гарадоў ажыццяўляецца
экспрэс-дыягностыка на наяўнасць наркотыкаў. Летась абледавана 119 жыхароў (80
з іх дастаўлена супрацоўнікамі РАУС, 39 – па накіраванню медыкаў). На жаль, у
67-мі чалавек выяўлены станоўчыя пробы на наркотыкі.
Заклікаем
грамадства і асабліва моладзь усвядоміць зло, што нясе з сабой нявінная на
першы погляд прапанова паспрабаваць «траўку”, і адмовіцца ад наркотыкаў.
Аляксандр
ДУБІНІЧ, галоўны санітарны ўрач раёна.