Здоровье

Засцеражыце сябе ад “АДТЛАВАТКІ”

Вострае захворванне чалавека і жывёл – трыхінілёз – з-за характарнага выгляду пацярпеўшага прынята называць «адутлаваткай”.

Лічынак чарвяка трыхінэлы выяўляюць у лясных звяроў (ваўкоў, мядзведзяў, лісіц, дзікоў) і хатніх жывёл (кошак, сабак, свіней, нутрый, грызуноў). Чалавек часцей за ўсё заражаецца пры ўжыванні свініны, каўбасных вырабаў, што не прайшлі санітарна-ветэрынарны кантроль, а таксама мяса дзіка, бурага мядзведзя, нутрыі.

Захворванне пачынаецца не адразу, а пасля 5-45 дзён пасля ўжывання мяса. Павышаецца тэмпература да 38-40 градусаў, паяўляюцца слабасць, болі ў горле, пачырваненне вачэй, болі ў жываце, ванітаванне, ацёкі на твары, асабліва павек. Захворванне доўжыцца ад 2 да 6 тыдняў. Хворыя належаць абавязковай шпіталізацыі і лячэнню. Здараецца, што хвароба заканчваецца смерцю, таму важна своечасова звярнуцца да ўрача.

Папярэдзіць захворванне могуць нескладаныя правілы: не купляйце мяса ў выпадковых людзей; набываючы свініну на рынку, пераканайцеся ў наяўнасці кляйма ветэрынарнага нагляду; здабытае на паляванні мяса дзіка, абавязкова даследуйце на трыхінілёз (гэта праводзіцца на працягу 15 хвілін у ветэрынарнай лабараторыі рынка, бясплатна, пры жаданні – ананімна); ужывайце ў ежу прадукты, прайшоўшыя санітарна-ветэрынарную экспертызу; гатуючы мясныя стравы, не спрабуйце на смак сыры фарш; ужываючы смажанае ці варанае мяса, памятайце: лічынкі трыхінэл гінуць пры апрацоўцы на працягу 2,5 гадзіны – таўшчыня куска павінна быць не больш як 8 сантыметраў; саленне, вэнджанне, замарожванне мяса гэтага чарвяка не знішчае.

Аляксандр ДУБІНІЧ, галоўны санітарны ўрач раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть