Здоровье

Абароніць ад грыпу прышчэпка

Кастрычнік-лістапад – самы аптымальны тэрмін імунізацыі супраць грыпу. Каварны вірус можа выклікаць парушэнні функцый практычна ўсіх сістэм арганізма і прывесці да ўскладненняў.
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, вакцына забяспечвае 70-90-працэнтную абарону супраць клінічных праяў захворвання. Яе сярэдняя працягласць складае 4-6 месяцаў. За кошт дзяржавы прышчэпваюцца асобы, якія маюць вялікую рызыку развіцця ўскладненняў.
У раённай паліклініцы ёсць у наяўнасці вакцына супраць грыпу “Флюваксін” кітайскай вытворчасці – суспензія для ўнутрымышачнага і падскуранога ўвядзення. Кошт адной дозы складае: для грама-дзян Рэспублікі Беларусь – 44250 рублёў, для іншаземцаў – 60000. Аплата робіцца ў касе паліклінікі. Перад прышчэпкай неабходна прайсці агляд: у тэрапеўта – дарослым, педыятра – дзецям.
Час работы: кабінет №51 – штодзень з 08.00 да 20.00, у суботу – з 08.00 да 15.00, нядзеля – выхадны. Аналагічны рэжым работы – у кабінеце №9 (дзіцячая кансультацыя), толькі ў суботу ён працуе з 08.00 да 14.00.
Памятайце, вакцынацыя дапаможа стварыць той узровень калектыўнага імунітэту, які зможа забяспечыць павышэнне ўстойлівасці насельніцтва да дадзенай інфекцыі, зніжэнне цяжкасці захворвання і памяншэнне верагоднасці захворвання асоб, не маючых імунітэту, а таксама патэнцыяльна прадухіліць эпідэмію. Заклікаем землякоў прыняць удзел у вакцынацыі супраць грыпу!
Ігар НЕВАР, галоўны ўрач УАЗ “Лунінецкая ЦРБ”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть