Здоровье

Абследаванне – для жанчын

ярохович экспресЖыхары раёна звярнуліся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціны Верас з пытаннем аб графіку работы перасовачнай устаноўкі “Скрынэкспрэс” для правядзення мамаграфіі. Тлумачэнні па абследаванню малочных залоз дала загадчыца раённай паліклінікі Людміла Елізава.
Прыём ажыццяўляец-
ца па папярэднім запісе ва ўчастковых тэрапеўтаў і медсясцёр. Прайсці працэдуру змогуць жыхаркі сельскіх населеных пунктаў: з 9 па 17 ліпеня – Язвінкі, Сасноўка, Ра-кітна; з 21 ліпеня па 8 жніўня – Вялікія і Малыя Чучавічы, Лугі, Баравікі, Кормуж; з 11 па 28 жніўня – Дзятлавічы і аднайменная станцыя, Купаўцы, Бараўцы; з 1 па 11 верасня – Сінкевічы, Острава, Намакрава, Мокрава, Лутавень, Сітніцкі Двор; з 15 па 25 верасня – Вулька 2, Галы Бор, Бродніца; з 29 верасня па 9 кастрычніка – Рэдзігерава, Чэрабасава, Флярова, Манасеева; з 13 па 21 кастрычніка – Красная Воля, Язвішча, Жалозы, Засценак; з 22 па 23 кастрычніка – Міжлессе; з 27 па 30 кастрычніка – Любачын, Азярніца, Боркі; з 3 па 13 лістапада – Лахва, Обруб, Лахаўка, Перунова, Барсукова, Гневань; з 17 па 25 лістапада – Багданаўка; з 26 лістапада па 11 снежня – Кажан-Гарадок, Дрэбск, Цна. За два тыдні работнікі сельскіх урачэбных амбулаторый і фельчарска-акушэрскіх пунктаў паведамяць пра час і месца праходжання абследавання.
Для гараджанак мама-графія даступна па пятніцах на перасовачнай устаноўцы “Скрынэкспрэс”, размешчанай у двары раённай паліклінікі. На працягу года ў графіку работы магчымы змяненні.

Прыём вядзе рэнтгеналабарант Святлана ЯРАХОВІЧ. 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть