Ад фермы — да талеркі
Здоровье

Ад фермы — да талеркі

дзегцяроў7 красавіка — Сусветны дзень здароўя.

Пра бясцэнны дар, які большасць жыхароў Зямлі не заўважае і практычна не шануе, расказаў галоўны сынітарны ўрач раёна Віталь ДЗЕГЦЯРОЎ.

—    Правядзенне Дня здароўя ўвайшло ў традыцыю з 1950 года. Адзначаецца ў дзень стварэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. За час, які прайшоў з таго гістарычнага моманту, членамі аб’яднання стала каля 200 дзяржаў свету. Мерапрыемствы праводзяцца для таго, каб людзі маглі зразумець, як шмат значыць здароўе ў іх жыцці, а арганізацыі павінны задумацца, што ім трэба зрабіць, каб здароўе людзей ва ўсім свеце стала лепш.

—    Па традыцыі кожны год прысвячаецца пэўнай праблеме…

—    Сёлета — бяспецы харчовых прадуктаў. Звязана гэта з тым, што патагенныя бактэрыі, вірусы, паразіты або хімічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў ежы, з’яўляюцца прычынай каля 200 захворванняў.

—    Назавіце асноўныя.

—    Як правіла, інтаксікацыі, выкліканыя бактэрыямі, вірусамі або хімічнымі рэчывамі, што трапляюць у арганізм праз забруджаную ваду ці ежу. Узбуджальнікі могуць выклікаць вострую дыярэю, менінгіт. Хімічныя рэчывы прыводзяць да вострага ат-ручвання або хранічных захворванняў, такіх як рак. Да небяспечных прадуктаў адносяцца сырая ежа жывёльнага паходжання, садавіна і агародніна, а таксама малюскі, якія змяшчаюць марскія біятаксіны.

—    Якія рэчывы прадстаўляюць найбольшую пагрозу здароўю?

—    Таксіны прыроднага паходжання, якія ўтрымліваюцца ў атрутных грыбах, а таксама рэчывы, што забруджваюць навакольнае асяроддзе. Мікатаксіны могуць у высокіх канцэнтрацыях прысутнічаць у асноўных прадуктах харчавання, такіх як кукуруза або збожжавыя. Цяжкія металы (свінец, кадмій, ртуць) прыводзяць да пашкоджання нервовай сістэмы і нырак.

—    Што варта прадпрымаць, каб знізіць рызыку ўжывання няякасных продуктаў?

—    Доступ да дастатковай колькасці бяспечных прадуктаў харчавання з’яўляецца важнейшым фактарам для падтрымання жыцця і ўмацавання здароўя. Небяспечныя прадукты ўтвараюць круг хвароб, што асабліва закранае малышоў, асоб пажылога ўзросту і хворых.

Гэта вельмі актуальна цяпер, калі ланцугі паставак прадуктаў носяць міжнародны характар. Эфектыўнае супрацоўніцтва паміж краінамі, вытворцамі і спажыўцамі спрыяе бяспецы харчовых прадуктаў.

Існуюць прынцыпы бяспекі для прадаўцоў і спажыўцоў:

  • захоўвайце прадукты ў чысціні;
  • аддзяляйце сырыя прадукты ад тых, якія падвергліся цеплавой апрацоўцы;
  • падвяргайце сырыя прадукты добрай цеплавой апрацоўцы;
  • цеплавую апрацоўку праводзьце пры неабходнай тэмпературы;
  • карыстайцеся праверанымі вадой і сырымі прадуктамі.

Сусветны дзень здароўя дае магчымасць звярнуць увагу фермераў, вытворцаў, медработнікаў, а таксама спажыўцоў на важнасць бяспекі харчовых прадуктаў. Кожны чалавек павінен адчуваць упэўненасць у тым, што прадукты, якія ляжаць у яго талерцы, бяспечныя для ўжывання.

Марына АРЭШКА



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть