Здоровье

Адпачынак паляпшае настрой

Функцыянальныя магчымасці біялагічнай сістэмы чалавека павышаюцца на працягу першых гадоў жыцця, дасягаюць піку ў дарослым узросце і затым натуральным чынам зніжаюцца.
Тэмпы зніжэння вызначаюцца формамі нашых паводзін і схільнасці ўздзеяння розных фактараў рызыкі.
Ад рацыянальнага харчавання залежыць правільная работа многіх органаў і сістэм. Яго пажадана будаваць з улікам узросту, полу, фізічнай актыўнасці. Пераяданне – вораг здароўя і даўгалецця. Агульная каларыйнасць харчавання ў пажылым узросце павінна быць невысокай – 2400-2600 калорый. Важную ролю ў абмене рэчываў маюць вітаміны.
Пажадана правільна арганізоўваць дзень. Чаргаванне работы і адпачынку карысна для захавання выдатнага самаадчування і працаздольнасці. Добры адпачынак паляпшае настрой, выклікае задаволенасць жыццём, надае сіл і бадзёрасці.
Людзям ва ўзросце 65 гадоў і старэй неабходна надаваць фізічнай актыўнасці ў агульнай складанасці 150 хвілін у тыдзень. Заняткі можна размяркоўваць менш працяглымі блокамі (напрыклад, 30 хвілін фізічнай нагрузкі ўмеранай інтэнсіўнасці 5 разоў на тыдзень).
Праблемы актыўнага даўгалецця актуальныя. Медыцына не валодае эліксірам маладосці. Чым раней чалавек пачынае клапаціцца пра сваё здароўе, тым больш паўнавартасных гадоў сабе забяспечвае.
Святлана ДЗМІТРЫЕВА, псіхолаг РЦГіЭ.

ЛЕПШЫ СРОДАК ДЫЯГНОСТЫКІ
Калонаскапія – найбольш даступны метад абследавання кішэчніка.
Ён дазваляе ўрачу зазірнуць унутр і ўбачыць стан кішэчнай сценкі. Ажыццяўляецца пры дапамозе калонаскопа (доўгі гнуткі зонд, абсталяваны акулярам, падсветкай, трубкай для падачы паветра ў кішку і шчыпцамі для збору гісталагічнага матэрыялу).
У Лунінецкай ЦРБ ёсць абсталяванне, якое дазваляе праводзіць гэта асабліва эфектыўнае даследаванне для выяўлення анкалагічных захворванняў. Па рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя калонаскапію пажадана выконваць кожнаму здароваму чалавеку пасля 40 (1 раз у 5 гадоў), а таксама для прафілактыкі і выключэння ўзнікнення рака тоўстай кішкі. Метад бяспечны і вельмі інфарматыўны. За накіраваннямі можна звяртацца ў кабінет №39 раённай паліклінікі.
Аляксандр ЛАТЫШЭВІЧ, урач-хірург.

У ШКОЛУ – З ПРАВІЛЬНЫМ ВЫМАЎЛЕННЕМ
Прайшло зусім няшмат часу з моманту першых званкоў. Ад таго, як развіта гаворка дзяцей, залежаць іх поспехі ў засваенні прадметаў школьнай праграмы. Вельмі важна, каб да гэтага часу хлопчыкі і дзяўчынкі валодалі пэўнымі вымаўленчымі навыкамі. Чым лепш развіта вусная размова, тым лягчэй авалодаць чытаннем і пісьмом.
Варта вылучыць некалькі крытэрыяў, якія прад’яўляюцца да засваення роднай мовы. У першую чаргу неабходна авалодаць пра-вільным, выразным вымаўленнем усіх фанетычных груп, умець выдзяляць галосны гук са складу, правільна ўжываць словы з памяншальна-ласкальным значэннем, утвараць словазлучэнні ў патрэбнай форме. Пажадана выкарыстанне разгорнутых выказванняў, немалаважна валодаць пераказам тэксту, захоўваючы сэнс і змест, складаць апавяданні па малюнках.
У сям’і дзіця разумеюць з паўслова, у яго няма адчування асаблівых цяжкасцей, калі гаворка недасканалая. Аднак паступова круг сувязяў з навакольным светам пашыраецца, і вельмі важна, каб малога добра разумелі не толькі аднагодкі, але і дарослыя.
Асноўная задача бацькоў – своечасова звярнуць увагу на розныя парушэнні вуснай гаворкі дзіцяці, каб абазначыць лагапедычную работу з ім да школы. Чым раней пачнецца карэкцыя, тым лепшым будзе вынік.
Ірына ХОРАШАВА,
настаўнік-дэфектолаг Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть