Здоровье

Афрыканская чума “асвойвае“ новыя тэрыторыі

паросяШто такое афрыканская чума свіней, яшчэ нядаўна ў Беларусі ведалі толькі па чутках і з інфармацыі ў СМІ. Сёння ж хвароба дакацілася да Брэстчыны, – зафіксаваны ачаг у Баранавіцкім раёне. Крыху раней страшнае захворванне, пры якім жывёліне амаль не застаецца шанцаў выжыць, было выяўлена на Міншчыне, Віцебшчыне і Гродзеншчыне.

Актуальнасць праблемы сабрала на тэрміновую нараду пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Віталя Адзішчава старшыняў гар- і сельвыканкамаў Лунінеччыны. Як паведаміў выконваючы абавязкі начальніка райветстанцыі Іван Ванюк, афрыканская чума – гэта віруснае захворванне, заражэнне якім праходзіць кантактным шляхам. Носьбітам вірусу могуць быць мухі, кляшчы, грызуны,  драпежныя птушкі і жывёліны, сабакі і каты. З моманту трапляння вірусу ў арганізм да хваробы праходзіць ад 2 да 20 дзён. У жывёліны павышаецца тэмпература, назіраюцца ліхаманка, запоры, панос, скура становіцца багрова-фіялетавай, з носу цячэ кроў, наступае параліч.  Хвароба працякае вельмі востра і хутка распаўсюджваецца. Адзінай мерай барацьбы з вірусам застаецца знішчэнне наяўных свіней у ачагу паражэння. Адрадзіць пагалоўе ў такой мясцовасці можна будзе толькі пасля трох год карантыну.

Менавіта з-за пагрозы афрыканскай чумы ў раёне былі закрыты дробныя свінафермы ў сельгаскааператывах. Засталіся яны толькі ў СВК “Новае Палессе”, “Лунінскі”, “Гарадоцкі” і на Палескай станцыі.

Засцерагчы ад хваробы можа строгае захоўванне правілаў утрымання жывёлін. Па-першае, карміць іх трэба толькі сертыфікаванымі камбікармамі і дабаўкамі, што вырабляюцца ў нашай краіне, дзверы ў хлявах трымаць зачыненымі, не дапускаць туды ні пабочных асоб, ні катоў, ні сабак. Не трэба набываць парасят у іншых рэгіёнах. Карміць жывёлу пажадана аднаму і таму ж чалавеку, пры гэтым ён абавязкова павінен мець асобнае адзенне. Як толькі заўважылі нешта насцярожваючае ў паводзінах свіней, абавязкова выклікайце ветурача, які ёсць у кожнай сельгасарганізацыі, або патэлефануйце на нумары: 6-26-80 (райветстанцыя) і 6-10-57 (гарветстанцыя). Ні ў якім выпадку не займайцеся самалячэннем.

Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу  Жанна Ліхтар рашэннем райвыканкама №919 ад 28.06.13 г. “Аб прымяненні экстранных мер па прафілактыцы захворвання свіней” зацверджаны план мерапрыемстваў па папярэджванню і ліквідацыі ачагоў афрыканскай чумы. У прыватнасці, праўленню райспажыўтаварыства даручана забяспечыць насельніцтва сертыфікаванымі камбікармамі ў неабходнай колькасці; РАУС – ажыццяўляць кантроль і прымаць меры па недапушчэнню продажу і ўвозу на тэрыторыю Лунінеччыны камбікорму, адходаў мука-крупяной вытворчасці, бялковых дабавак і сыравіны, якія выраблены па-за межамі краіны;  кіраўнікам гар- і сельвыканкамаў – правесці растлумачальную работу сярод насельніцтва.

Аб тым, што мяркуецца рабіць з мэтай недапушчэння захворвання і аб дзеяннях у выпадку выяўлення ачагу, паведаміў галоўны санітарны ўрач раёна Аляксандр Байдук. Прадстаўнік райспажыўтаварыства Ніна Некрашэвіч расказала, што ў гандлі створаны неабходны запас камбікорму, і людзі яго могуць набываць без праблем. Кіраўнік “Белдзяржстраху” Павел Насковіч праінфармаваў, што застрахаваць свіней можна да часу, пакуль раён будзе заставацца чыстым ад афрыканскай чумы.

Адказваючы на пытанні, паступіўшыя з залы, Іван Ванюк паведаміў, што непасрэднай пагрозы для чалавека афрыканская чума не ўяўляе. Аднак ужываць мяса жывёлін, якія знаходзяцца ў ачагу захворвання, не рэкамендуецца. Паведаміў ён і аб арганізацыі вакцынацыі свіней.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. А в дворецком все нормально? Везде говорят чо АЧС людям не страшна. Зачем тогда убивают животных?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть