Акцыя ў Краснай Волі
Здоровье

Акцыя ў Краснай Волі

На Лунінеччыне працягваецца прафілактычны праект “Прадухілі хваробу – выберы жыццё”.

Як расказаў намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Эдуард Канапацкі, 26 лютага на базе Краснавольскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі з 9.00 да 15.00 правядуць кансультацыі дэрматавенеролаг, энда-крынолаг, анколаг, акушэр-гінеколаг, неўрапатолаг, псіхіятр-нарколаг, кардыёлаг, уролаг, валеолаг і псіхолаг. У ходзе акцыі вяскоўцаў чакаюць лабараторныя даследаванні: можна будзе здаць біяхімічны аналіз крыві (нашча), прайсці ЭКГ-дыягностыку, памераць артэрыяльны ціск, вызначыць вагу і рост, падлічыць індэкс масы цела з выдачай інфармацыйна-метадычнага матэрыялу. Для землякоў падрыхтаваны памяткі “Самадапамога пры павышэнні артэрыяльнага ціску”, “Лад жыцця – толькі здаровы” і інш.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть