Бесклапотная нядзеля
ЗдоровьеКультура

Бесклапотная нядзеля

25 лет25-годдзе з дня ўтварэння сёлета святкуе Беларускае таварыства інвалідаў.

Да юбілею было прымеркавана і сумеснае мерапрыемства  Лунінецкай і Пінскай арганізацыяй. У нядзелю актывісты таварыства змаглі пакатацца на цеплаходзе па Піне. Пасля воднай прагулкі з палубы ўсе сыходзілі ў добрым настроі і пад велізарным уражаннем. Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Ніна Грынько паклапацілася пра тое, каб усе дзеткі ў падарунак атрымалі мяккія цацкі.

Наступным прыпынкам выхаднога дня стаў музей Беларускага Палесся ў Пінску. Адміністрацыя дала магчымасць групе бясплатна дакрануцца да старонак гісторыі. Разам з экскурсаводам “прайшлі” па розных перыядах часу, па адметных падзеях і датах. Нікога не пакінула абыякавым прыродная зала. Па водгуках лунінчан, яна не саступае музею ў Белавежскай пушчы.

Пасля адпачынку ўсе селі ў аўтобус, прадастаўлены ПМК-7 (за што кіраўнік раённай арганізацыі інвалідаў Людміла Курак шчыра ўдзячна начальніку прадпрыемства Уладзіміру Канапацкаму), і накіраваліся дамоў. Вадзіцель Аляксей Ванюк даставіў усіх без затрымак і здарэнняў. А за станам здароўя ў паездцы назірала медработнік Марына Ільючык.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть