Боль не бывае чужым
Здоровье

Боль не бывае чужым

БольБяда ў сям’ю Грудзько з Міжлесся прыйшла страшна і нечакана. Звычайнае недамаганне малодшага Вячаслава пасля абследавання ва ўрачоў абярнулася страшным дыягназам – лімфабластная лімфома з паражэннем пярэдняга міжсцення. Цяжкая анкалагічная хвароба разам перакрэсліла надзеі на будучае выпускніка Міжлескай школы.

За Вячаслава перажываюць  блізкія і аднакласнікі, трымліваюць  аднавяскоўцы. А ён скрозь боль і адчай мужна змагаецца з хваробай. Надзею юнака сілкуюць урачы. Лячэнне ў дзіцячым анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах бясплатнае. Аднак айчынныя прэпараты не заўсёды даюць жаданы эфект, а хвароба, між тым, не чакае.

Сёння 17-гадоваму Вячаславу патрэбны дорагакаштуючыя замежныя прэпараты. Каб іх набыць, патрэбна прыкладна 16 000 еўра. Але бацькі такіх сродкаў не маюць. Пасля таго як сыну далі 1 групу інваліднасці, маці, якая да таго працавала сакратар-машыністкай, вымушана была звольніцца з работы, каб даглядаць за сваёй крывінкай. Сёння яна практычна жыве ў Бараўлянах, пастаянна знаходзячыся побач з сынам. Бацька працуе механізатарам у фермера.

Мы звяртаемся да неабыякавых людзей, прадпрымальнікаў, бізнесменаў, усіх, каго кранае чужы боль, з просьбай аказаць Вячаславу Грудзько матэрыяльную дапамогу на лячэнне цяжкай хваробы.
На імя маці хлопчыка Наталлі Усманаўны Грудзько (кантактны тэлефон +37529-943-30-83) адкрыты дабрачынныя рахункі ў ААТ “АСБ Беларусбанк” філіял №614/143, Мінскі раён, аг. Лясны,16а.

Транзітны рахунак №3819382119635;
Рублі РБ: № рахунка 000111;
Расійскія рублі: № рахунка 000093;
Долары ЗША: № рахунка 000106;
Еўра: № рахунка 000097.
Бацькі ўдзячны ўсім, хто адгукнецца на гэты адчайны кліч аб дапамозе.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть