Здоровье

Будзь уважлівым, пакупнік!

У мэтах стварэння ўмоў па забеспячэнню санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, папярэджання распаўсюджвання вострых кішэчных інфекцый, спецыялісты санітарнай службы раёна правялі праверкі прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць абарот харчовай сыравіны і прадуктаў.

За першае паўгоддзе маніторынгавымі назіраннямі ахапілі 58,5 працэнта аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Выяўлена нямала парушэнняў. Даволі распаўсюджанымі з’яўляюцца незахаванне тэмпературнага рэжыму і ўмоў захоўвання харчовых сыравіны і прадуктаў; рэалізацыя іх з закончанымі тэрмінамі годнасці, адсутнасцю дакументаў, якія пацвяр-джаюць якасць і бяспеку, дрэнны санітарны стан памяшканняў і абсталявання. Усяго выдалі 22 прадпісанні і 12 рэкамендацый, вынеслі 84 штрафныя санкцыі на суму 59 мільёнаў 230 тысяч рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі 6 чалавек.
Аб сістэмным характары парушэнняў санітарнага заканадаўства сведчаць вынікі пазапланавых тэматычных аператыўных праверак аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Давялося нават прыпыніць эксплуатацыю магазіна “Верас” для правядзення рэвізіі.
Засцерагчы сябе ад неспрыяльных наступстваў магчыма пры ўважлівым выбары прадуктаў харчавання ў гандлёвых аб’ектах з ацэнкай умоў рэалізацыі, санітарнага стану гандлёвага і халадзільнага абсталявання, захавання прадаўцамі правілаў аса-бістай гігіены.
Дзяржаўны нагляд за выкананнем гігіенічных патрабаванняў пры абароце харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў працягваецца.
Людміла МАРОЗ, загадчыца аддзела гігіены ДУ “Лунінецкі РЦГіЭ”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть