Здоровье

«Дабіцца нуля»

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам
Пад такім дэвізам пры падтрымцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый праводзіцца кампанія, накіраваная на барацьбу са СНІДам.
Як і ў папярэднія гады, напярэдадні 1 снежня праходзяць мерапрыемствы па супрацьдзеянню эпідэміі ВІЧ-інфекцыі: тэматычныя конкурсы малюнкаў і плакатаў, круглыя сталы, віктарыны, розныя спартыўныя мерапрыемствы. Усе яны накіраваны на працягненне ўвагі грамадскасці да актуальнасці праблемы. Па стану на 1 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 15412 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, на Брэстчыне – 1200, у нашым раёне – 65.
Задумайцеся, глабальная эпідэмія забрала жыцці каля 30 мільёнаў чалавек у свеце, штогод памірае прыкладна 2 мільёны. Невыпадкова сёлета Сусветная арганізацыя аховы здароўя ставіць мэту “Нуль смярцей ад СНІДу”. На жаль, сёння няма такіх спосабаў лячэння ВІЧ-інфекцыі, якія б прывялі да поўнага пазбаўлення арганізма ад віруса: сучасныя лекавыя прэпараты могуць толькі падаўляць яго актыўнасць і прадухіляць размнажэнне. А дакладнае выкананне рэжыму прыёму лекаў і адмова ад шкодных звычак дазваляюць значна працягнуць жыццё і захаваць яго якасць.
Трэба памятаць, што ВІЧ перадаецца толькі трыма шляхамі. Найбольш распаўсюджаным у нашым раёне з’яўляецца “кроў у кроў” – пры выкарыстанні нестэрыльных іголак, шпрыцаў і раствораў для ін’екцый. Гэта, не задумваючыся аб наступствах, часта практыкуюць асобы, што ўжываюць наркотыкі. А вось донарская кроў двойчы правяраецца на ВІЧ – пры здачы і праз шэсць месяцаў. Часцей за ўсё ў Беларусі інфекцыя перадаецца палавым шляхам – пры любым неабароненым кантакце. Таму заўсёды трэба памятаць пра ўжыванне прэзерватываў. І яшчэ адзін шлях перадачы – ад маці да дзіцяці. Вельмі радуе тое, што прырода і медыцына паклапаціліся пра тое, каб большасць хлопчыкаў і дзяўчынак, народжаных ад ВІЧ-станоўчых жанчын, былі здаровымі. Праўда, рызыка інфіцыравання ўзнікае пры пашкоджанні плацэнты. Таксама ВІЧ можа пранікнуць у арганізм з грудным малаком.
Нельга інфіцыравацца: праз рукапацісканні і абдыманні; пры пацалунках; паветрана-кропельным шляхам; праз адзенне і пасцельную бялізну; у басейне ці прыбіральні; ад укусаў насякомых ці кантакце з жывёламі; у стаматолага ці робячы манікюр.
І самае галоўнае – пастаянна думайце аб сваіх паводзінах, не забывайце здаваць тэст на ВІЧ і вядзіце здаровы лад жыцця. Значна лягчэй пазбегнуць хваробы, чым потым усё жыццё выбіраць супраць яе сродкі.
Іна ЯРМАЦ, урач-эпідэміёлаг РЦГіЭ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть