Здоровье

Давайце не хварэць!

Летні світанак. Шэрая цемра паступова сыходзіць у невядомасць, цішыня і размеранасць. Святлее ў вокнах, прыемны сон не адпускае са сваіх абдымкаў.
І раптам спакой парушае трывожны званок:
– Дачушка, мне дрэнна…
Цямнее наваколле, часцей б’ецца пульс, маланкава мільгаюць думкі. Калі хварэе родны чалавек, усе надзённыя праблемы раптам здаюцца нікчэмнымі і мізэрнымі. Я імчуся туды, дзе мяне чакае слабенькая жанчына са спрацаванымі далонямі, якую не пакідае боль. Высокі ціск, млявасць, гарачы лоб…
Палохае свая бездапаможнасць і ліхаманкава набіраю 103. Упэўнены голас на тым канцы провада крыху супакойвае: “Чакайце, прыедзем”.
Дваццаць кіламетраў “хуткая дапамога” пера-адольвае своечасова. І вось на ганку ўстрывожаныя жанчыны з адпаведнымі прыстасаваннямі. Неабходныя працэдуры, уколы, і паступова на твары матулі з’яўляецца лёгкая ўсмешка. Ціск раўнее, спакайнеюць удары сэрца. Уздыхаюць з палёгкай: паспелі.
Шчырыя словы ўдзячнасці адрасую брыгадзе медыкаў у складзе Марыі Ходзінай, Віялеты Петруковіч і вадзіцеля Аляксандра Ліцкевіча. Здзівіла зладжанасць у рабоце, хаця Марыя Іванаўна на “хуткай” працуе 32 гады, а Віялета Сяргееўна толькі пачынае свой шлях у медыцыну.
Хацелася б падзякаваць усяму калектыву, які сваімі ведамі, своечасовасцю і стараннасцю дорыць нам адчуванне ўпэўненасці, што мы заўсёды дапаможам блізкім, выратуем тых, каго раптоўна напаткала недамаганне.
Аўтамабіль паімчаў па новых адрасах, наўздагон пажадала, каб як найменш трывожных выклікаў прыходзіла да іх днём і ноччу. Хай лепш людзі спакойна спяць ці займаюцца паўсядзённымі справамі. Без болю.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть