Здоровье

Дзіцячыя санаторыі па-ранейшаму бясплатныя

Бацькі могуць радавацца: і ў гэтым годзе іх дзеці ад трох да сямі год аздараўляюцца абсалютна бясплатна. Праўда, цяпер пуцёўкі выдаюць у праўстаўніцтве па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню.

Расказвае галоўны спецыяліст Алена АНДРУШ:

– Для атрымання пуцёўкі неабходна прадаставіць даведкі ад урача аб стане здароўя на дзіця і таго, хто будзе яго суправаджаць; даведкі з месца працы абодвух бацькоў, што пуцёўка для лячэння дзіцяці ў гэтым годзе не выдзялялася; ксеракопію пасведчання пацярпеўшага ад Чарнобыльскай катастрофы на дзіця. Паўтаруся, пуцёўкі для малых бясплатныя, для тых, хто будзе суправаджаць – 15 працэнтаў ад кошту. Цяпер прапануем аздараўленне ў ДРАЦ “Колас” з размяшчэннем у катэджах.

Сёлета ўпершыню нам далі групавыя заезды ў санаторый “Зялёны бор” (спелеалячэнне ў Салігорскіх шахтах) – будзем адпраўляць дзетак па спісах, што прадаставіла паліклініка. Да канца года падлечыцца 75 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія хварэюць на бранхіяльную астму. Школьнікам як звычайна прапануем пуцёўкі ў аздраўленчыя цэнтры “Колас” і “Світанак”, санаторыях “Чабарок” і “Світанак” РУВП “Граніт”, акрамя таго сёлета паявілася магчымасць аздараўлення ў беларускіх санаторыях у Сочы і Місхоры. Дзецям-інвалідам да 18 год на працягу года будзе выдадзена 13 пуцёвак, а інвалідам І-ІІ групы, якія маюць артыкул 18, – 4.

Па-ранейшаму ёсць складанасці з пуцёўкамі для непрацуючых ветэранаў працы – яны могуць выехаць на санаторна-курортнае лячэнне прыкладна адзін раз у тры гады. Сёлета маем толькі 169 пуцёвак для гэтай катэгорыі грамадзян.

За кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства труда і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі для санаторна-курортнага лячэння непаўнагадовых дзяцей, якія пражываюць на чыстай тэрыторыі, выдзелена 51 пуцёўка ў розныя дзіцячыя санаторыі краіны, яшчэ 10 – у аддзяленне “Маці і дзіця”. 61 пуцёўка на год прадугледжана для аздараўлення працуючага насельніцтва, 4 – для прадстаўнікоў сілавых структур. Гэтыя пуцёўкі выдаюцца па месцы работы. А планы, даведзеныя раёну па ўсім катэгорыям грамадзян зацверджаны рашэннем райвыканкама №493 ад 09.04.2013 года.

Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. А вообще кто-нибудь следит за тем, как распределяются путевки? Графики то в отделе по оздоровлению есть, вот только одни шустрые умудряются не вылазить из санаториев, а другие насилу один раз имеют возможность оздоровиться.

  2. Интересно, как теперь будут выезжать те, кто на протяжении учебного года из санаториев не вылазит? Складывается впечатление, что бестолковые маманьки сбагривают с глаз долой из сердца вон шебутных отпрысков, чтоб не мешали им жить припеваючи. А что они там не дают другим детям нормально отдохнуть, на это никто внимания не обращает, потому что ездят воспитателями в основном те, кто школе не нужен.По крайней мере в школе их пъяными никто не видит.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть