«Дзякуй за Перамогу»
Здоровье70 год ПерамогіБлаготворительность

«Дзякуй за Перамогу»

велопробег 2015Напярэдадні Дня Перамогі па ініцыятыве спецыялістаў і ветэранаў працы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН быў арганізаваны велапрабег.

Маршрут праходзіў па вуліцах горада, што носяць прозвішчы савецкіх салдат, партызан і падпольшчыкаў, якія змагаліся з фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых каля абеліскаў па вуліцы Савецкая, усклалі кветкі да Кургана Славы, пабывалі каля помніка Герою Савецкага Саюза лейтэнанту Давыдаву, які загінуў у авіякатастрофе пры выкананні службовага палёту ў 1949 годзе. У храме ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших» запалілі свечкі. Завяршылі велапрабег каля помніка воінам-афганцам.

Нягледзячы на паважаны ўзрост удзельнікаў мерапрыемства, дарога аказалася пад сілу кожнаму з іх. Велапрабег дазволіў далучыцца да агульнай акцыі, якая прызвана яднаць народ, не забываць якой цаной заваяваны мір, помніць тых, хто ахвяраваў свае жыцці на алтар Перамогі.

Падчас акцыі “Са святам, ветэран!», якая праходзіла з 1 па 9 мая, наведалі былых удзельнікаў і інвалідаў вайны. Уручаныя ім паштоўкі і сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, буклеты да 70-годдзя Вялікай Перамогі, а таксама салодкія пачастункі, падрыхтаваныя ініцыятыўнай групай наведвальнікаў аддзялення, не толькі ўзнялі настрой, але і падштурхнулі іх на шчырую размову. Яны з задавальненнем дзяліліся ўспамінамі, расказвалі пра свае ваенныя дарогі і лёсы.

Святлана ФІЛІНОВІЧ,
загадчыца аддзялення



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть