Здоровье

Крыніца шчасця – сяброўства

10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень псіхічнага здароўя.
Асабліва востра перажываюцца пачуцці ў старасці, калі не хапае ўвагі, цеплыні, спагады. Спецыялісты называюць гэтую пару часам супакаення і роздуму аб сэнсе жыцця. Чым вы напоўніце яго, залежыць ад вас. Спынюся на так званых асноўных прынцыпах “мастацтва старэння”. Першая і галоўная ўмова – не здавацца, развіваць духоўныя інтарэсы, заняцца любімай справай, прысвяціць сябе таму, што прыносіць сапраўднае задавальненне.
Работа пажылых людзей павінна быць цікавай, адпавядаючай патрэбам і магчымасцям арганізма. Правільна арганізаваны адпачынак паляпшае настрой, надае сіл і бадзёрасці. Асаблівае месца займае сон, які аднаўляе праца-здольнасць, нармальны тонус і ўстойлівасць нервовай сістэмы.
На самаадчуванне ўплываюць станоўчыя эмоцыі. Аптымізм – крыніца стымуляцыі чалавека, самаадчуванне якога тлумачыць душэўную раўнавагу і добразычлівасць. Карысным фактарам лічыцца смех – ён працягвае жыццё!
Ніколі не позна “ўзяцца” за сваё здароўе, прайсці поў-нае абследаванне. Па магчымасці пасябраваць з лёгкімі нагрузкамі: хадзьбой (пры ёй варта правільна дыхаць), пад’-ёмам і спускам з лесвіцы, тэнісам, турызмам, велатрэнажорам, плаваннем, танцамі і інш. Для людзей, што пакутуюць на рэўматызм, важную ролю іграе гімнастыка. Цудоўнае стымулюючае дзеянне аказвае масаж.
Крыніца шчасця – сяброўства, чалавечая добразычлівасць. Рэцэпт іх набыцця просты: даваць, а не браць, прапаноўваць, а не патрабаваць. Памятайце, старасць – восень жыцця, але менавіта восенню прырода фарбуецца ў самыя багатыя колеры…
Святлана ДЗМІТРЫЕВА, псіхолаг РЦГіЭ.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть