Здоровье

Лечым алергію ў дзетак

allergiya-u-rebyonkaРост гіперадчувальнасці арганізма, у аснове якога ляжыць імунны алерген, назіраецца ў прамыслова развітых краінах. Прычым у буйных гарадах сустракаецца ў 2-3 разы часцей, чым у сельскай мясцовасці.

Захворванне пачынаецца ў раннім узросце з харчовай алергіі, асабліва пры спадчыннай абцяжаранасці. Атапічны дэрматыт нярэдка суправаджаецца рэспіраторнай алергіяй (рэспіраторным алергозам, бранхіяльнай астмай). Асноўнымі метадамі прафілактыкі з’яўляюцца правільная арганізацыя гіпаалергенных быту і дыеты. Што гэта значыць? Па-першае, трэба прытрымлівацца наступных пунктаў.

  1. Максімальна разгрузіце кватэру ад лішніх рэчаў, якія збіраюць пыл (дываноў, парцьераў, шкур жывёлін і г.д.).
  2. Абавязкова праз дзень праводзьце вільготную ўборку падлогі, іншых гладкіх паверхняў.
  3. Дзіця не павінна прысутнічаць у час работы звычайнага пыласоса (рэкамендуецца выкарыстоўваць вільготны).
  4. Не трымайце дома жывёлін і птушак (гіпаалергенных прадстаўнікоў фау­ны не бывае).
  5. Старанна праветрывайце жыллё, сачыце за свежасцю паветра ў начны час, карыстайцеся паветраачышчальнымі фільтрамі.
  6. Захоўвайце кнігі, вопратку, бялізну толькі ў зачыненых шафах.
  7. Сынам і дочкам забараняецца кантактаваць з рэчывамі бытавой хіміі: пральнымі парашкамі, мыючымі і касметычнымі сродкамі.
  8. Абмяжуйце колькасць раслін, у кветкавых гаршках якіх ствараюцца ўмовы для размнажэння плесневых грыбоў.
  9. Сачыце, каб на столі і сценах пакояў не было адсырэлых плямаў.
  10. Пазбягайце пакрываць падлогу лінолеумам у ваннай, туалеце, кухні і іншых месцах, дзе магчымы збор вільгаці.
  11. Малышы не павінны спаць у ложку з футравымі цацкамі (іх трэба рэгулярна пыласосіць, падвяргаць хімічнай апрацоўцы ці лажыць на ноч у маразільную камеру (-20 С), каб паменшыць колькасць кляшчоў.
  12. Штомесяц выбіваць падушкі, кожны дзень вытрасаць прасціны і падкоўдранікі (лепш аддаваць перавагу льняным пасцельным рэчам).

Што датычыць дыеты, то актыўнасць харчовых прадуктаў не аднолькавая. Высокі алергічны патэнцыял маюць каровіна малако, курыныя яйкі, арэхі, грыбы, мёд, цытрусавыя, клубніцы, суніцы, вінаград, ананас, шакалад; нізкі — каніна, бараніна, індычка, трус, кабачкі, капуста, агуркі (не парніковыя), зялёныя яблыкі, белыя парэчкі, агрэст, сліва, грэчка, рыс.

Немаўлятам да года з групай рызыкі развіцця харчовай алергіі, якія знаходзяцца на штучным выкормліванні, пажаданы малочныя сумесі “Белакт гіпаалергенны” (1, 2, камфорт). Пры паляпшэнні самаадчування праз 12 месяцаў дазваляецца прыём у ежу ў малых колькасцях прадуктаў з высокім алергічным кампанентам.

Ала ДАБРАДЗЕЙ,
урач-педыятр І катэгорыі
Мікашэвіцкай дзіцячай кансультацыі

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть