Здоровье

Мы чакаем “скрынэкспрэс”!

Захворванні малочных залоз у жанчын – дастаткова частая паталогія. З іх – пракладна 3 працэнты – злаякасныя новаўтварэнні, 97 – мастапатыі, кістозныя формы, фібраадэномы, дабраякасныя вузлавыя працэсы. Выявіць захворванні на ранніх стадыях дапамагае дасканалая сучасная медыцынская апаратура і, перш за ўсё, мамографа-рэнтгеналагічны метад даследавання.
Дзякуючы камп’ютарызаванай ацэнцы, урач мае магчымасць выявіць нават самыя дробныя змяненні ў тканках малочнай залозы, вызначыць іх памеры, характар, распаўсюджанасць.
На жаль, колькасць жанчын ва ўзросце ад 25 да 45 год, якія хварэюць на рак малочнай залозы, пастаянна расце. Разам з тым, выяўлены на ранняй стадыі, ён добра паддаецца лячэнню, і пацыентка мае ўсе шанцы на поўнае выздараўленне.
Перыядычнасць абследавання залежыць ад узросту, спадчыннасці, наяўнасці фактараў рызыкі і, вядома ж, сімптомаў. Жанчынам, якія не маюць скаргаў, ва ўзросце ад 40 да 50 год рэкамендуецца рабіць мамаграфію з прафілактычнай мэтай 1 раз у 2 гады, пасля 50 год – 1 раз у год. У іншых выпадках перыядычнасць абследавання вызначае ўрач.
Для жанчын ва ўзросце маладзей за 35 год найлепшым метадам даследавання малочных залоз з’яўляецца ультрагукавое. Неабходнасць правядзення мамаграфіі вырашае ўрач-гінеколаг. Папярэдняя падрыхтоўка да гэтай працэдуры не патрэбна.
Паведамлялі, што за сродкі бюджэта для жыхарак Лунінеччыны набыты сучасны дыягнастычны рэнтгенаўскі комплекс “Скрынэкспрэс”, у склад якога ўваходзяць пульмаскан і лічбавы мамограф. Хутка ён пачне сваю работу (графік будзе надрукаваны на старонках “Лунінецкіх навін”). Апаратура дазволіць наладзіць у раёне скрынінгавае абследаванне малочных залоз у жанчын з мэтай ранняга выяўлення онкапаталогіі. Няварта баяцца мамаграфіі! Гэтая працэдура праводзіцца дастаткова хутка пры вельмі нізкіх дозах апраменьвання. Карысці ад такога абследавання нашмат больш, чым шкоды.
Ігар НЕВАР, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть