Здоровье

Мяса на продаж – па новых правілах

З 1 мая жывёлу  на продаж можна забіваць толькі на спецыяльна прызначаных для гэтага пунктах.

Ветэрынарна-санітарныя правілы ўтрымання прадуктыўных жывёлін у асабістых дапаможных гаспадарках грамадзян зацверджаны пастановай Мінсельгасхарчу РБ 4 студзеня 2013 года. Згодна з імі забой буйной рагатай жывёлы, свіней, коней для наступнай рэалізацыі на рынку мяса і субпрадуктаў, праводзіцца ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць дзейнасць па забою сельскагаспадарчых жывёлін і перапрацоўцы мяса.

За такой паслугай юрыдычныя і фізічныя асобы Лунінеччыны могуць звяртацца ў філіял “НВК “Палессе” райспажыўтаварыства, СВК “Дварэцкі” і на Палескую станцыю. Забой іншых жывёлін, прызначаных для рэалі-зацыі, можна праводзіць у асабістых дапаможных гаспадарках пад кантролем спецыялістаў ветэрынарнай службы.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 мая 2013 года.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Ничего себе правила. Это ж что теперь, чтобы курицу «в суп пустить» надо ветеринарного врача звать.

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть