На адпачынак — у Крым
ЗдоровьеКультура

На адпачынак — у Крым

IMG_61761346148933

Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва разглядвае пытанне набыцця пуцёвак для маці і дзіцяці ў санаторый “Белоруссия”, размешчаны ў пасёлку Карэіз на паўднёвым беразе Крыма, за кошт сродкаў: дзяржаўнага бюджэту – для тых, хто пражывае на забруджанай тэрыторыі, фондаў сацыяльнага страхавання – для працуючых грамадзян.

Па словах галоўнага спецыяліста прадстаўніцтва Брэсцкага абласнога ўпраўлення па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва па Лунінецкім раёне Алены Андруш, тэрмін знаходжання ў санаторыі – 21 дзень. Пуцёўка для дзіцяці бясплатная, для дарослага – 15 працэнтаў ад кошту (1 мільён 800 тысяч рублёў). Алена Анатольеўна звярнула ўвагу, што вызначаны зручныя і даступныя варыянты бяспечнага праезду грамадзян да месца аздараўлення і назад праз Расійскую Федэрацыю. У цяперашні час шлях у абодва бакі на аднаго чалавека абыдзецца прыкладна ў 7 мільёнаў рублёў (200 еўра пералётам з Масквы да Сімферопаля і назад, каля 2  мільёнаў – праезд поездам Лунінец-Масква-Лунінец).

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайтах:
РУП “Цэнтркурорт” – www.otpusk.by,
санаторый “Белоруссия” – www.belorussia-crimea.com.
Тэлефон для даведак 6-20-32.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть