Надзейнае звяно паміж урачом і хворым
Здоровье

Надзейнае звяно паміж урачом і хворым

аптекаУ 1983 годзе Аляксандра Васільеўна пачала працаваць на пасадзе правізара-аналітыка ў аптэцы № 64 горада Пінска. Пасля займала пасаду інфарматара- правізара ў Пінскай ЦРБ, а потым амаль 10 гадоў выкладала ў Пінскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Загадчыцай аптэкі ў Лунінцы працуе 8 месяцаў.

Калі пачынаецца лёгкае недамаганне, мы адразу заходзім у бліжэйшую аптэку. Пра шматграннасць і спецыфіку работы фармацэўтаў расказвае загадчыца ЦРА № 68 горада Лунінца Аляксандра АГІЕВІЧ:

– Так сталася, што мы заўсёды лічылі прафесійным святам Дзень медыцынскага работніка, што, насамрэч, апраўдана. Але і да свята, якое будзем адзначаць 15 кастрычніка, таксама маем самае непасрэднае дачыненне. Справа ў тым, што ў цэнтральнай раённай аптэцы №68 дагэтуль дастаткова актыўна рыхтуюцца лякарствы па пропісях урачоў. Асабліва запатрабавана гэта ў педыятрыі, дзе для немаўлят патрэбна спецыяльная дазіроўка, у гінекалогіі. Апошнім часам шмат мікстур рыхтуем па пропісях урача дэрматолага-касметолага.

Наша прафесія – ад Бога. Фармацэўт ці правізар стаіць на варце аховы здароўя чалавека, кантралюе ўсе прызначэнні ўрача, дапамагае падабраць неабходны прэпарат, расказаць, як яго прымаць. Кожны правізар сапраўдны прафесіянал у сваёй сферы. Праяўляць міласэрнасць, клопат пра людзей – галоўнае ў гэтай прафесіі. Такімі спецыялістамі, безумоўна, лічацца Зінаіда Раковіч, Ганна Мігалевіч, Валянціна Барычэўская, Таццяна Цяслюк, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі любімай справе.

Аптэчная сетка раёна складаецца з 18 аптэк, арганізавана рэалізацыя медыкаментаў ва ўсіх ФАПах і амбулаторыях. У раённай аптэцы працягваецца капітальны рамонт і мадэрнізацыя памяшкання. На будучым тыдні работа завершыцца і  аптэка парадуе наведвальнікаў новым сучасным выглядам і зручнасцю.

Сёння прафесія фармацэўта карыстаецца вялікай папулярнасцю ў маладых людзей. Аптэка №68 з’яўляецца базавай для праходжання вытворчай практыкі.

Пра ўсю глыбіню спецыяльнасці даведваешся, калі пачынаеш працоўную дзейнасць.  Калі малады чалавек добра ведае і любіць хімію, анатомію, біялогію, то ён стане добрым урачом або фармацэўтам. Без хіміі няма фармакалогіі, без гэтых ведаў фармацэўт не будзе валодаць механізмам дзеяння прэпарата. Прыемна адзначыць, што маладыя спецыялісты Анатоль Белавус і Марыя Калошыц разумеюць усю важнасць і адказнасць выбранай прафесіі.

Вядома ж, каб дасягнуць поспеху, неабходна працаваць сумленна, любіць сваю прафесію, быць чалавечным. А поспех – гэта не толькі грошы, павінна быць маральнае задавальненне ад таго, што ты камусьці дапамог, вылечыў, выратаваў жыццё. За маральным задавальненнем заўсёды прыходзіць і матэрыяльны дабрабыт.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть