Здоровье

Не спяшайцеся панікаваць

Чаму менавіта малочная залоза схільная да злаякасных працэсаў? Справа ў тым, што грудзі – самы гармоназалежны орган у арганізме жанчыны.
На падставе шматгадовых назіранняў спецыялісты склалі рэйтынг асноўных фактараў рызыкі.
На першым месцы – спадчыннасць. Хвароба можа перадавацца па матчынай лініі. Яшчэ адзін паказчык – змяніліся рэпрадуктыўныя паводзіны прыгожай паловы чалавецтва. Нарадзіўшы адно дзіця, жанчыны спяшаюцца выйсці на работу. А прыродай прызначана – выкарміць малыша матуліным малаком.
Правільнае рэпрадуктыўнае жыццё складваецца яшчэ і з рэгулярных палавых кантактаў. Іх адсутнасць – трэці фактар рызыкі. Правакуюць развіццё рака і аборты. Асабліва небяспечна спыненне цяжарнасці ў раннім узросце. У тых, хто зрабіў аборт да 18 гадоў, рызыка ўзнікнення рака ў шмат разоў вышэй.
Самы верны спосаб прафілактыкі захворванняў малочнай залозы – самаабследаванне. Яго трэба рабіць штомесяц. Калі спецыяліст аглядае пацыентку ў першы раз, то не заўсёды можа ўбачыць тое, што яна здольная выявіць сама.
На сённяшні дзень існуе вялікая колькасць метадаў дыягностыкі злаякаснай пухліны малочнай залозы: біяпсія, мамаграфія, онкамаркеры і іншыя. Памятайце, што ў паловы жанчын пасля 30 гадоў маюцца некаторыя змены грудзі, і калі вы заўважылі нязначныя зацвярдзенні – проста неадкладна наведайце ўрача!
Рэгіна ШВІТКОВА, урач-анколаг ЦРБ.

КОЖНЫ ВЫБІРАЕ САМ
Наркаманія – хвароба, якую выклікае ўжыванне наркотыкаў, наступствам якога з’яўляецца фізічны і маральны распад асобы.
Спачатку паяўляецца прывыканне, затым – патрэбнасць, а пазней і залежнасць. Чалавек ужо не можа абыходзіцца без гэтага страшнага рэчыва, ён адчувае рэзкую боль і сутаргі.
Па афіцыйных дадзеных на 1 студзеня 2014 года на ўліку ў спецыялізаваных установах Брэсцкай вобласці знаходзілася 1487 хворых (у 2013 – 1580), з іх у Мікашэвічах – 47. Аднак, па меркаванню ўрачоў і прадстаўнікоў органаў правапарадку сапраўдныя лічбы нарказалежных асоб намнога большыя.
Шырокае распаўсюджванне сярод наркаманаў ВІЧ-інфекцыі вызначае актуальнасць гэтай праблемы ў маладзёжным асяроддзі.
У 2013 годзе на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 573 злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. Узбуджана 114 крымінальных спраў па фактах іх збыту. Канфіскавана больш як 43,5 кілаграма наркотыкаў (акрамя таго, яшчэ 5,5 тоны маку). Ліквідаваны 3 каналы пастаўкі дурману. Выяўлена адно памяшканне, прыстасаванае для вырошчвання забароненых раслін. Спынена дзейнасць наркалабараторыі па вытворчасці курыцельных сумесяў.
Большасць наркаманаў не дажывае да 40 гадоў. Паміраюць часцей за ўсё ад перадазіроўкі, суіцыдаў, траўм унутраных органаў. Наркатызацыя маладых людзей цягне за сабой распаўсю-джванне злачыннасці, рост захворвання на ВІЧ, прыводзіць да ранняй інваліднасці.
Складаная сітуацыя адзначаецца ў Пінску, Мікашэ-вічах, Брэсце, Баранавічах, Кобрыне і Пружанскім раёне, адзіночныя выпадкі зарэгістраваны ў Ганцавіцкім, Драгічынскім, Івацэвіцкім, Камянецкім і Маларыцкім раёнах.
Іна ЯРМАЦ,
урач-эпідэміёлаг РЦГіЭ.

СТРАШНАЯ ПАЛАЧКА КОХА
Туберкулёз – хвароба сацыяльная. Яна «паразітуе» ў асяроддзі наркаманаў, алкаголікаў і асуджаных. Асноўнай крыніцай распаўсюджвання з’яўляецца чалавек.
З 1999 года паказчыкі захворвання на сухоты сярод жыхароў раёна захоўваюцца на высокім узроўні.
У 2013 годзе эпідэмічная сітуацыя на Лунінеччыне крыху палепшылася. Зарэгістравана зніжэнне захворвання на 14,8 працэнта (мінус 4 выпадкі). Усяго за мінулы год выяўлена 23 выпадкі туберкулёзу (14 чалавек з сельскай мясцовасці, 9 – гарадскія жыхары). У 78 працэнтах захварэлі мужчыны, у 22 – жанчыны. 19 пацыентаў даведаліся пра свой дыягназ пры прафілактычных аглядах, 4 – пры звароце за медыцынскай дапамогай. У асноўным пакутуе насельніцтва працаздольнага ўзросту (ад 18 да 59 гадоў).
Сродкамі выяўлення хворых з’яўляецца флюараграфічнае абследаванне і туберкулёзныя пробы ў дзяцей. Каб не заразіцца, трэба больш увагі надаваць мерам, якія накіраваны на павышэнне імунітэту. Неабходна захоўваць правільны рэжым работы, адмовіцца ад курэння, наркотыкаў, злоўжывання спіртнымі напіткамі. Няварта забываць аб правілах асабістай гігіены, вільготнай уборцы і праветрыванні памяшканняў. Своечасовае выяўленне і хуткі зварот да ўрача-фтызіятра дапамогуць у барацьбе з хваробай.
Каб вылечыцца, патрэбен доўгі час. Гэта хвароба, якую лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Таму не перашкаджайце пастаноўцы проб Манту сваім дзецям і рэгулярна праходзьце флюараграфічнае абследаванне.
Галіна КАНАПАЦКАЯ, загадчыца аддзела эпідэміялогіі ДУ “Лунінецкі РЦГіЭ”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть