Небяспечныя чатырохногія сябры
Здоровье

Небяспечныя чатырохногія сябры

dachnye_hlopoty_2Пасля чатырохгадовага перапынку на тэрыторыі раёна склалася неспрыяльная эпідсітуацыя па шаленству сярод жывёлін. Зарэгістраваны два выпадкі захворвання сярод лісіц (вёскі Вялікія Чучавічы і Бродніца). Людзі, якія мелі кантакты з хворымі істотамі, зараз праходзяць курс прафілактычных прышчэпак.

Шаленства выклікаецца смяротным вірусам. Часцей за ўсё разносчыкамі іх з’яўляюцца ваўкі, лісіцы, бадзячыя сабакі і кошкі. Хвароба перадаецца праз сліну і ўкусы.

Захворванне можа не назірацца на працягу ад трох тыдняў да аднаго года. Калі вас пакусалі, неабходна прамыць месца пашкоджання моцным мыльным растворам, апрацаваць яго ёдавым настоем і тэрмінова звярнуцца да ўрача-хірурга. Памятайце: медыцына пакуль не мае сродкаў лячэння шаленства. Толькі своечасовыя прышчэпкі абароняць вас ад смяротна небяспечнай інфекцыі.

Каб пазбегнуць захвор­вання, неабходна ведаць і выконваць шэраг патрабаванняў:

  • рэгіструйце і штогод прышчапляйце дамашніх жывёлін супраць шален­ства;
  • не дапускайце стасункаў дамашніх “чатырохногіх” з бадзячымі і дзікімі;
  • трымайце дваровых сабак на прывязі;
  • выгульвайце сабак у намордніку і на кароткім павадку;
  • заўважыўшы якія-небудзь змяненні ў паводзінах жывёліны, звярніцеся да ветурача;
  • не дазваляйце дзецям гуляць з незнаёмымі дамашнімі або бадзячымі кошкамі і сабакамі.

Галіна КАНАПАЦКАЯ,
загадчык аддзела эпідэміялогіі РЦГІЭ.

Васіль БОЙКА,
урач-хірург ЦРБ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть