Падарунак да калядных святаў
Здоровье

Падарунак да калядных святаў

косметологи 02

Ажывае стары бальнічны гарадок. Колькі часу таму ў былым радзільным аддзяленні справіла наваселле Станцыя хуткай дапамогі, а напярэдадні Калядных святаў новыя кабінеты пачалі асвойваць работнікі касметалогіі.

У тым, наколькі гэта своечасовы і вельмі патрэбны падарунак жанчынам і не толькі, упэўніліся, пабываўшы ў капітальна адрамантаваных пакоях былога хірургічнага аддзялення. Як адзначыў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Ігар Невар, на рамонт і абсталяванне памяшканняў затрачана амаль 700 мільёнаў рублёў. Адно асобнае крыло займае бальнічны архіў, а вось пяць прасторных кабінетаў аддалі касметолагам. Сёння тут прапаноўваюць пацыентам сучасныя запатрабаваныя паслугі.

Урач-касметолаг Жанна Немец расказвае, што абсталяванню могуць пазайздросціць абласныя ці нават сталічныя клінікі. Асаблівы гонар – апарат радыёчастотнай вакуумнай тэрапіі – адзіны такога кшталту на прасторах нашай вобласці. Праводзімыя на ім працэдуры даюць выдатны эфект пры амаладжэнні ці падцяжцы скуры не толькі твару, але і цела ўвогуле, асабліва пры лячэнні цэлюліту. Апарат мае 192 праграмныя камбінацыі, а сам працэс абсалютна бяспечны і безбалючы. Прычым па кошце гэтая паслуга ў 4-5 разоў таннейшая за аналагічныя ў сталічных касметалагічных кабінетах.

косметологи 01

Прапаноўваюць лунінецкія медыкі і безін’екцыйную электрамезатэрапію твару і цела шляхам увільгатнення і ўмацавання скуры з дапамогай спецыяльнага апарата Infusion. Гладкай і маладой скура становіцца адразу пасля першай працэдуры.

Запатрабаваны ў прадстаўніц не толькі цудоўнай, але і моцнай паловы чалавецтва працэдуры па фотатэрапіі. Сучасная апаратура дапамагае пры карэкцыі гіперпігментацыі і сасудзістых пашко-джанняў, змяншэнні колькасці маршчынак, пазбаўленні  ад непажаданых валасоў, лячэнні захворванняў скуры.

А хто з нас не сутыкаўся з праблемай папілом і бародавак? Цяпер з дапамогай сучаснага электракаагулятара ўрачы дапамогуць вам пазбавіцца ад гэтых непатрэбных “спадарожнікаў”, а разам – ад іншых непажаданых дабраякасных новаўтварэнняў, якія, здараецца, псуюць не толькі знешні выгляд, але і ўплываюць на самаадчуванне.

Разам з Ж.А. Немец у касметалагічным ад-дзяленні будзе працаваць яшчэ адзін дыпламаваны ўрач  С.С. Праскаловіч. Святлана Сцяпанаўна таксама не навічок у медыцыне: пасля заканчэння Гродзенскага медуніверсітэта пэўны час працавала ў дэрматавенералогіі. Веды ўдасканальвала ў Кіеўскім інстытуце касметалогіі і сёння чакае пацыентаў у новым кабінеце.

Медыцынскія касметалагічныя працэдуры, якія выконваюць урачы, – да паслуг пацыентаў. Але ж трэба сказаць, што не сёння-заўтра расчыніць дзверы яшчэ адзін кабінет, дзе пачнуць працаваць медыцынскія сёстры, якія будуць адпускаць працэдуры па назначэнню ўрачоў. Тут і разнастайныя кампрэсы, маскі, масажы, механічнае і медыкаментознае ачышчэнне скуры, мясцовая дарсонвалізацыя.

Словам, калі вы вырашылі кардынальна заняцца сабой, – міласці просім
да лунінецкіх касметолагаў ва ўтульныя памяшканні ў будынку па вуліцы Смаленская, 23.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть