Здоровье

Паказчыкі насцярожваюць

У малой зале райвыканкама адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных захворванняў.
Аб тым, як выконваюцца мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, расказалі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” Таццяна Вакульчык, спецыяліст па рабоце з насельніцтвам “Мікашэвіцкай ЖКГ” Наталля Ярэшчанка, а таксама ўрач-эпідэміёлаг РЦГіЭ Іна Ярмац. Было адзначана, што ў раёне праводзяцца пэўныя мерапрыемствы па прафілактыцы наркаманіі і ВІЧ, а таксама інфармацыйна-адукацыйная работа з насельніцтвам. Так, напрыклад, штоквартальна на адваротным баку квітанцыі аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг размяшчаюцца дадзеныя па прафілактыцы інфекцыі; на дошцы аб’яў у пад’ездах з’яўляюцца тэматычныя лістоўкі, якія перыядычна абнаўляюцца; у гасцініцы кожнаму кліенту выдаецца памятка з інфармацыяй па прафілактыцы ВІЧ. Забяспечаны абмен навінамі паміж супрацоўнікамі ЖКГ і органамі ўнутраных спраў аб асобах, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця. Працягваецца актыўная работа па праграме «Зачынены пад’езд». У Мікашэвічах з 226 пад’ездаў металічнымі дзвярамі і дамафонамі аснашчаны 200, што складае 85,5 працэнта. У Лунінцы і раёне з 289 – 258, а гэта 89 працэнтаў. Пад пільным кантролем – падвальныя памяшканні. Каардынацыйным саветам адзначана неабходнасць паляпшэння прафілактычнай работы сярод працоўнай моладзі.
Галоўны санітарны ўрач раёна Аляксандр Байдук запатрабаваў праводзіць рэйды і праверкі не толькі ў Лунінцы і Мікашэвічах, але і ў сельскай мясцовасці. Засяродзіў увагу на тым, што неабходна забяспечыць патранаж падвалаў і гарышчаў на зімовы перыяд, правесці растлумачальную работу з дворні-камі і прыбіральшчыкамі пад’ездаў. Разам лягчэй справіцца з праблемай, таму важна не быць абыякавымі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть