Здоровье

«Правільная асанка – залог здароўя»

Пад такой назвай на Брэстчыне стартаваў прафілактычны праект

для навучэнцаў устаноў адукацыі і іх бацькоў, арганізаваны ў рамках абласнога конкурсу “Самая здаровая сям’я”.

Яго рэалізацыя пройдзе ў тры этапы. Першы адбудзецца 24-25 лютага на базе дзіцячай абласной бальніцы і будзе ўключаць у сабе дыягнастычнае даследаванне, выдачу яго вынікаў і рэкамендацый, кансультацыі педыятра, артапеда, хірурга, траўматолага, неўролага; вызначэнне паказчыкаў фізічнага развіцця (вымярэнне росту, вагі, разлік індэксу масы цела), прагляд відэароліка на тэму прыцягнення да заняткаў фізкультурай і спортам; інтэрактыўныя формы работы. Другі этап (занальны) запланаваны арыентавана на 20 сакавіка ў Пінскім дыспансеры спартыўнай медыцыны. Трэці чакаецца ў сакавіку-маі на базе ўстаноў адукацыі адміністрацыйных тэрыторый.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть