Сочынскі «сюрпрыз»
Здоровье

Сочынскі «сюрпрыз»

у выглядзе харчовага атручвання прывезлі дамоў з аздараўлення лунінецкія школьнікі. Хлопчыкі і дзяўчынкі адпачывалі ў санаторыі “Беларусь”.

– У дзень ад’езду некаторыя адчулі сябе дрэнна: скардзіліся на боль у жываце, ванітаванне, ірвоту, – расказалі Сабіна і Ігар Грыцкевічы, якія ў мінулую нядзелю разам з іншымі бацькамі сустракалі сваю ўнучку Вікторыю. – Ведаем, што на шляху следавання за імі сачылі спачатку расійскія ўрачы, а затым у Гомель, куды прыбываў пасажырскі цягнік, адправілася наша брыгада “Хуткай дапамогі”. У яе суправа-джэнні аўтобус са школьнікамі прыехаў на пляцоўку да паліклінікі. Мы не змаглі нават нічога спытаць у дзяцей, настолькі хутка іх забралі. Мабільныя тэлефоны “маўчаць”: відаць, разрадзіліся за час паездкі. Да нас таксама ніхто з медыкаў не выходзіць…

Мінула практычна гадзіна, як людзі ў незразумелым чаканні стаялі каля ганка паліклінікі. Абурэнне і хваляванне бацькоў былі зразумелымі. Неўзабаве праясніць сітуацыю выйшлі загадчыкі: раённай паліклінікі – Людміла Елізава і інфекцыйнага аддзялення УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” – Анатоль Раковіч. Па іх словах, дзеці адчуваюць сябе здавальняюча. У іх узяты аналізы на бактэрыяльную групу і кішэчныя вірусы, а вынікі даследаванняў стануць вядомы крыху пазней. Усім дадзены далейшыя рэкамендацыі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть