Сучасныя метады лячэння
Здоровье

Сучасныя метады лячэння

Віктар Варанко
Віктар Варанко

Сучасныя метады лячэння чэрапна-мазгавых траўмаў абмеркавалі навукоўцы і практыкуючыя ўрачы падчас абласнога семінара, які адбыўся на базе УАЗ “Лунінецкая ЦРБ”.

Нашы медыкі ўпершыню прымалі дэлегацыю высокаква-ліфікаваных спецыялістаў падобнага кшталту. Сюды з’ехаліся хірургі, неўролагі, анестэзіёлагі-рэаніматолагі з устаноў аховы здароўя Брэсцкай вобласці, а таксама госці з рэспублікі. У канферэнц-зале раённай бальніцы сабраўшыхся вітаў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч. Ён расказаў аб інфраструктуры рэгіёна, унікальнасці мясцовых краявідаў і смачным брэндзе – лунінецкіх клубніцах, параіў бліжэй пазнаёміцца з сучасным дыягнастычным і лячэбным абсталяваннем, якое ёсць на ўзбраенні ў ЦРБ. Пазаштатны нейрахірург Брэсцкай вобласці, загадчык нейрахірургічнага аддзялення абласной бальніцы Віктар Варанко заклікаў калег да канструктыўнага дыялогу, абмену ведамі і каштоўным вопытам, эфектыўнага ўзаемадзеяння. Гэтай парадай скарысталіся прадстаўнікі: рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі – намеснік дырэктара Юрый Шанько, нейрахірург Яўген Міранец, хірург Гумен Гарбанеджад і навуковы супрацоўнік Яўген Кісурын; Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі – дацэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Андрэй Танін, асістэнт Аляксандр Наледзька. Спецыялісты абмеркавалі тэматыку семінара літаральна з усіх бакоў: разгледзелі як дэмаграфічна значымую праблему, назвалі прынцыпы лячэння ў дарослых пацыентаў, падлеткаў і дзяцей, разабраліся з асаблівасцямі дыягностыкі. Шанцу пазнаёміць з навінкамі медыцынскіх прэпаратаў, якія сёння выпускае фармацэўтычная кампанія “ЛекФарм”, не ўпусцілі супрацоўнікі Алена Красноўская і Іна Майданюк.

Юрый Шанько
Юрый Шанько

Падзяліцца ўражаннямі папрасілі ўрача-неўролага Тадэвуша Курсевіча:

– Задаволены тым, што ўдалося паслухаць выступленні такіх прафесіяналаў, як Юрый Шанько і Андрэй Танін. Тэмы, якія ўзнімалі калегі, сапраўды вельмі актуальныя ў цяперашні час і цікавыя для нас, практыкаў. Упэўнены, іх багаты і каштоўны вопыт спатрэбіцца ў далейшай дзейнасці кожнаму з прысутных!

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть