Здоровье

У нашых сілах дапамагчы

У любы момант кожны з нас можа аказацца ў складанай жыццёвай сітуацыі. І толькі самыя мужныя не разгубяцца і не стануць адчайвацца, свята верыўшы ў добры вынік.

Як і ўсе бацькі, мы шчыра жадалі свайму сыну шчасця і малілі Бога, каб збярог ад нягод і жыццёвых выпрабаванняў, якіх, дарэчы, спаўна зведалі асабіста. Але лёс распарадзіўся інакш: Вячаслаў трапіў у страшнае ДТЗ. Пэўны час за яго жыццё змагаліся ўрачы рэанімацыі. Зараз юнак праходзіць курс рэабілітацыі. Якім працяглым будзе лячэнне, ніхто не ведае. Але сёння мы ўсведамляем, што нашай з мужам пенсіі не хопіць на патрэбныя медпрэпараты. Таму звяртаемся да добрых і чулых землякоў. Няхай дапамогуць людзі, у якіх ёсць такая магчымасць. Для даведак пакідаем свой нумар тэлефона 8-029-926-68-07.

З верай і павагай – Галіна і Мікалай ГАРГУНЫ. г. Лунінец.

Ад рэдакцыі. Спадзяемся, гэты заклік пачуюць калектывы арганізацый, прад-прыемстваў, фермерскіх гаспадарак, індывідуальныя прадпрымальнікі і проста неабыякавыя жыхары Лунінеччыны. “Раёнка” неаднойчы займалася зборам сродкаў на лячэнне юных землякоў. Не па чутках ведаем, што добразычлівых людзей у нас многа. Верым і цяпер. Таму што рука чалавечая працягваецца двойчы: у першы раз – з просьбай аб дапамозе, у другі – каб аддзячыць за дабро.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть