Здоровье

Важна не толькі жаданне ўрача

У малой зале райвыканкама адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных захворванняў.
Урач-эпідэміёлаг РЦГіЭ Іна Ярмац выступіла са справаздачай аб выніках выканання раённага плана мера-прыемстваў па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады. Было адзначана, што на Лунінеччыне арганізаваны добры доступ да інфармацыі па СНІДу людзей розных узростаў, бацькоў і дзяцей. Гэта кіналекторыі ў школах, тэматычныя дыскатэкі, сустрэчы медыкаў з працоўнымі калектывамі, пуб-лікацыі ў газеце і інш.

Урач-інфекцыяніст ЦРБ Анатоль Раковіч расказаў аб эпід-сітуацыі ў вобласці. Ён прывёў лічбы статыстыкі, якія гавораць аб росце ВІЧ-станоўчых людзей (у мінулым годзе 34 новыя выпадкі). Павелічэнне колькасці звязана з неабавязковым аб-следаваннем. Па просьбе ўрача мала хто згаджаецца праверыць свой ВІЧ-статус. А вось пасля лабараторна пацверджаных добраахвотных аналізаў выяўляюцца новыя выпадкі заражэння. На сённяшні дзень інфекцыя працягвае ахопліваць вялікую колькасць насельніцтва.
Дзякуючы поспехам у медыцыне, дасягнутым за апошнія 30 год, ВІЧ паддаецца лячэнню, і людзі, у якіх гэты дыягназ выяўляецца на ранніх стадыях, лепш пераносяць тэрапію і даўжэй атрымліваюць асалоду ад звычайнага жыцця. Ранняя дыягностыка і своечасовы прыём прэпаратаў могуць знізіць верагоднасць далейшай перадачы віруса.
Арганізацыі работы па прафілактыцы венерычных захворванняў надала ўвагу ў сваім выступленні ўрач-дэрматавенеролаг Жанна Немец. Акрамя сіфілісу і ганарэі, існуе яшчэ каля 20 хвароб, якія таксама могуць перадавацца пры палавых кантактах. Многія лічаць, што заразіцца ВІЧ і іншымі інфекцыямі могуць толькі прадстаўнікі пэўных груп рызыкі, а для нармальнага чалавека гэтыя захворванні небяспечныя. Аднак, калі колькасць грамадзян, якія маюць венерычныя захворванні і ВІЧ, у краіне расце, адчуваць сябе абароненым не можа ні адна сацыяльная група. Таму само паняцце “група рызыкі” многія спецыялісты сёння лічаць састарэлым, недакладным і некарэктным. Рызыка існуе для ўсіх, хто не абараняе сябе асабіста…
Па праблеме прафілактыкі ВІЧ сярод наркаманаў высту-піла ўрач-нарколаг Алена Качановіч. Аб рабоце, якая праводзіцца на прадпрыемствах, а таксама аб узаемадзеянні грамадскіх і дзяржаўных арганізацый па фарміраванню прыхільнасці да антырэтравіруснай тэрапіі, расказала псіхолаг РЦГіЭ Святлана Дзмітрыева.
Падводзячы вынікі, усе пагадзіліся з важнасцю прафілактычных мерапрыемстваў. Было падкрэслена, што неабходна больш вырабляць друкаванай прадукцыі па прафілактыцы, каб раздаваць яе насельніцтву – як гэта робяць валанцёры. Бо задача ў нас адна: супрацьстаяць інфекцыі віруса імунадэ-фіцыту чалавека. А дабіцца гэтага можна толькі агульнымі намаганнямі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть