Вялікая сіла ўсмешкі
ЗдоровьеКультура

Вялікая сіла ўсмешкі

IMG_2421-1А вы сёння ўсміхаліся? Шчыра, адкрыта, непасрэдна… У паўсядзённым жыцці за шматлікімі клопатамі, на жаль, забываем аб яе чароўным уздзеянні. Нагодай можа стаць любая дробязь, але наўрад ці атрымаецца парадаваць усмешкай каго-небудзь, калі дрэнна сябе адчуваеш…

Зубны боль нездарма лічаць самым непрыемным, і нават калі народнымі сродкамі ўдасца зменшыць вострыя праявы захворвання, візіту да медыкаў не пазбегнуць. У гэтым упэўнены ўрач-стаматолаг-артапед Павел САДЗЬКО. 10 год таму ён закончыў сярэднюю школу №2 г. Лунінца. У тым, што ўсе вучні 11 «А» стануць годнымі людзьмі, кваліфікаванымі спецыялістамі, ніколькі не сумнявалася класны кіраўнік Галіна Коўшык. I яны апраўдалі яе спадзяванні. Павел стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта.

5 год вучобы завяршыліся інтэрнатурай у стаматалагічным аддзяленні УАЗ “Лунінецкая ЦРБ”. Пэўны час працаваў артапедам, затым у 2013-ым паехаў у Санкт-Пецярбург, дзе атрымаў яшчэ адзін дыплом — медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Суровы клімат паўночнай сталіцы Расіі не падышоў нашаму земляку, і Павел вярнуўся дамоў. З лютага 2014 года прымае пацыентаў у стаматпаліклініцы.

Заўтра практычна ўсе ўстановы адукацыі адчыняць дзверы для сваіх выпускнікоў. Павел Садзько з-за пэўных жыццёвых абставін не зможа завітаць на юбілейную сустрэчу школьных сяброў. Тым не менш, таварыскія адносіны з аднакласнікамі падтрымлівае ёсць кантакты ў інтэрнэце, мабільным тэлефоне. I яны абавязкова пагутараць “у скайпе” ці сустрэнуцца ўвачавідкі, каб са шчырымі ўсмешкамі прыгадаць вясёлы і бесклапотны час свайго юнацтва.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть