Здоровье

Хочаш доўга жыць, больш рухайся

У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Лунінецкі ТЦСАН” урач-тэрапеўт Таццяна Мацкевіч у рамках акцыі “Брэстчына – за здаровы лад жыцця!” правяла лекцыю на тэму “Прафілактыка і лячэнне захворванняў сэрца”. Яна паведамила, што актыўны лад жыцця паляпшае прагноз захворванняў. Аднак разуменне гэтага і “перабудова” маларухомага арганізма даецца хворым няпроста.
Пацыенту з хворым сэрцам кардыёлагі найперш раяць скінуць лішнюю вагу і сістэматычна займацца фізічнымі нагрузкамі. Амаль 75 працэнтаў тых, хто пакутуе на сардэчна-сасудзістыя захворванні, вядуць маларухомы лад жыцця. Для прафілактыкі сардэчных прыступаў рэкамендуецца штодзень па 30-45 хвілін займацца спортам. Калі не атрымліваецца, хаця б падымацца пешшу па лесвіцы, хадзіць ад аднаго транспартнага прыпынку да другога… У цэлым старацца рабіць тое, што пад сілу.
Лекцыя вельмі спадабалася слухачам. Пажылыя людзі прапанавалі праводзіць такія мерапрыемствы часцей, таму што падобныя сустрэчы са спецыялістам-медыкам дазваляюць ім атрымаць больш поўную інфармацыю аб цікавячых захворваннях.
Святлана ФІЛІНОВІЧ, загадчыца аддзялення.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть