Здоровье

Хвіліннае задавальненне

сигарета21 лістапада – Сусветны дзень  адмовы ад курэння.
Усе ведаюць, што курэнне – шкодная звычка, але многія недаацэньваюць небяспеку, якую яно наносіць здароўю. Па віне аматараў тытуню пакутуюць і іншыя – больш як 50 працэнтаў людзей штодзень становяцца пасіўнымі “курыльшчыкамі”.
У школьным узросце дрэнная звычка выклікае адставанне ў фізічным і разумовым развіцці, нярвознасць. Найбольшай пагрозе падвяргаюцца лёгкія: у 1 кубічным сантыметры тытунёвага дыму налічваецца каля 600 тысяч часцінак сажы і цэлы “букет” ядаў, якія і становяцца прычынай утварэння злаякасных пухлін. З мэтай пра-філактыкі і папярэджвання анкалагічных захворванняў, а таксама прапаганды здаровага ладу жыцця паўсюдна праводзяцца інфармацыйна-выхаваўчыя мерапрыемствы.
Атрымаць прафесійную дапамогу ў барацьбе з курэннем можна ў наркалагічным кабінеце раённай паліклінікі.
Святлана ДМІТРЫЕВА, псіхолаг РЦГіЭ.
ХХХ
Практычна палова з тых, хто доўга сябруе з цыгарэтай, памірае ад захворванняў на рак лёгкіх, гартані, стрававода, нырак, мачавога пузыра.
Не варта цешыць сябе думкай, што дрэнная звычка шкодзіць толькі ўласнаму здароўю. Ад гэтага пакутуюць і дзеці. Яны ў большай ступені схільныя да розных інфекцый дыхальных шляхоў.
Спыненне курэння значна зніжае рызыку ўзнікнення пухлін, а таксама інфарктаў і інсультаў.
Алена ЗАСТУПНЕВІЧ,
урач-тэрапеўт філіяла №1 “Мікашэвіцкая бальніца”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть